Перайсці да зместу

Мікалай Андрэевіч Манак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Андрэевіч Манак
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1943(1943-06-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 сакавіка 2017(2017-03-01) (73 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук ()
Альма-матар
Член у
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Мікалай Андрэевіч Манак (нар. 20 чэрвеня 1943, в. Семежава[1], Капыльскі раён, Мінская вобласць — 1 сакавіка 2017) — беларускі кардыёлаг. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009), доктар медыцынскіх навук (1993), прафесар (1995). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2007).

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1972), клінічную ардынатуру пры кафедры шпітальнай тэрапіі (1974). З 1974 — урач-тэрапеўт Рэспубліканскай бальніцы IV Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР, з 1978 года старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, загадчык аддзела, з 1993 года дырэктар БелНДІ кардыялогіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (з 2000 года РНПЦ «Кардыялогія»), з 2004 года загадчык аддзялення гэтага цэнтра, адначасова ў 1993—2004 гадах галоўны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

У 2005—2011 гадах старшыня Беларускага навуковага таварыства кардыёлагаў. У 2006—2013 гадах першы намеснік старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. З 2013 года працаваў галоўным навуковым супрацоўнікам РНПЦ «Кардыялогія».

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны хранічнай ішэмічнай хваробы сэрца, пытанням дыягностыкі, высвятленню патагенетычных механізмаў, распрацоўцы дыферэнцыраваных і індывідуалізаваных метадаў лячэння, рэабілітацыйным тэхналогіям, прагназаванню інваліднасці. Для індывідуалізаванага падбору медыкаментознай тэрапіі распрацаваў метад скрынінга антыангінальных прэпаратаў з дапамогай вострага фармакалагічнага тэсту ва ўмовах велаэргаметрычных нагрузак і дазаванай хадьбы. Выканаў арыгінальныя распрацоўкі па болевой адчувальнасці, метэазалежнасці і метэопрафілактыкі, вертебракардыяльнаму сіндрому, развіццю талерантнасці да арганічных нітратаў, асаблівасцям развіцця стэнакардыі ў жанчын у розныя фазы менопаузы, дысфункцыі сінусавага вузла.

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, 6 аўтарскіх пасведчанняў[2].

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1997), іншымі медалямі.

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Внезапная коронарная смерть // Здравоохранение. 2001, № 10.
  • Руководство по кардиологии. Мн.: Беларусь, 2003.
  • Патогенетические механизмы развития толерантности к нитратам и возможные пути коррекции // Кардиология СНГ. 2003. Т.1 (в соавт.).
  • Становление и развитие кардиологии в Беларуси // Кардиология СНГ. 2004. Т.4, № 2.

Зноскі

  1. Навуковыя дзеячы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2020. Праверана 8 жніўня 2020.
  2. Мікалай Андрэевіч Манак
  • Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник / Национальная академия наук Беларуси; [редколлегия: В. Г. Гусаков (главный редактор) и др.]. — Минск, 2017. (Информация: с. 323—324.)
  • Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015 / Национальная академия наук Беларуси; [составители: Т. С. Буденкова и др. ; редакционный совет: В. Г. Гусаков (председатель) и др.]. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016. (Информация: с. 409—410.)