Мікалай Арсенавіч Пашкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Арсенавіч Пашкевіч
Дата нараджэння 20 мая 1936(1936-05-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 сакавіка 1972(1972-03-14) (35 гадоў)
Род дзейнасці літаратуразнавец, краязнавец, педагог
Альма-матар

Мікалай Арсенавіч Пашке́віч (20 мая 1936, Гарадзішча, Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка — 14 сакавіка 1972) — беларускі літаратуразнавец, краязнавец, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 20 мая 1936 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Гарадзішча Вілейскага павета Віленскага ваяводства (цяпер — Мядзельскі раён Мінскай вобласці)[1]. Пасля заканчэння Халмоўскай пачатковай школы вучыўся ў Сваткаўскай сярэдняй школе. Пасля школы служыў у Савецкай Арміі, потым вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1963 годзе. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Сваткаўскай сярэдняй школе, потым стаў намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце. Узначальваў гурток паэзіі «Маладая рунь», выпускаў насценную газету і альманах[2]. Пісаў вершы, літаратуразнаўчыя артыкулы. У 1967 годзе паступіў у аспірантуру Інстытута літаратуры АН БССР, але па стане здароўя не змог яе скончыць і вярнуўся да працы ў школе[1]. У 1968 годзе выдаў кнігу «З вопыту работы літаратурнага гуртка…». У кнізе распавядаецца пра работу школьнага гуртка беларускай літаратуры, у пасяджэннях якога прымалі ўдзел беларускія пісьменнікі Янка Брыль, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Іван Навуменка, Максім Танк і іншыя[3]. Памёр 14 сакавіка 1972 года. Пахаваны на могілках вёскі Гарадзішча. Помнік, зроблены скульптарам Іванам Міско, нагадвае сонечны прамень, у верхняй частцы якога змешчаны бронзавы барэльеф з профілем маладога настаўніка[4].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Памяці настаўніка Васіль Быкаў прысвяціў аповесць «Абеліск», Алег Лойка — верш «Каліны», Апалінарый Пупко — карціну «Памяць». Міколе Пашкевічу прысвечаны раздзел экспазіцыі ў Мядзельскім музеі народнай славы[3]. Пакінуў памяць і ў сэрцах аднавяскоўцаў. Паколькі ў вёсцы была адна студня, настаўнік узняў пытанне аб будаўніцтве водаправода, але атрымаў адмову. Тады ён зрабіў за свае грошы свідравіну[2].

Зноскі

  1. а б Сяргей Шапран. «Лёс такіх заўжды самы трагічны»: Выбранае з перапіскі Васіля Быкава і Міколы Пашкевіча // Роднае слова. — 2011. — № 6 (282). — С. 7. Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2020.
  2. а б “Сваю я людзям цеплыню аддам і сэрцам, і душой”. Нарачанская зара (12 студзеня 2017). Праверана 10 верасня 2020.
  3. а б Г. А. Каханоўскі. Пашкевіч Мікалай Арсенавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 247.
  4. Аркадзь Жураўлёў. Без любові да вучня няма настаўніка: Слова пра Міколу Пашкевіча // Роднае слова. — 2011. — № 7 (283). — С. 85. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]