Перайсці да зместу

Мікалай Архіпавіч Янкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Архіпавіч Янкоўскі
Дата нараджэння 12 лютага 1934(1934-02-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 сакавіка 1995(1995-03-04) (61 год)
Род дзейнасці фалькларыст, літаратуразнавец, педагог
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Мікалай Архіпавіч Янкоўскі (12 лютага 1934, в. Клетнае, Глускі раён — 4 сакавіка 1995) — беларускі фалькларыст, літаратуразнавец, педагог. Кандыдат філалагічных навук (1968), дацэнт (1972).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 12 лютага 1934 года ў вёсцы Клетнае Глускага раёна[1].

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1958 годзе[1], у 1964 годзе аспірантуру Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута[2].

У 1958–1959 гадах працаваў настаўнікам у Плюскай сярэдняй школе, у 1959–1960 гадах дырэктар Веснаўскай 7-гадовай школы, у 1960–1961 гадах Слаўкавіцкай сярэдняй школы[2].

У 1964–1975 гадах выкладаў у Гомельскім універсітэце, з 1975 у Гродзенскім педагагічным інстытуце[1].

Памёр 4 сакавіка 1995 года[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў праблемы вуснай народнай творчасці, розныя фальклорныя жанры (прыказкі, прымаўкі, замовы, загадкі, прыпеўкі). Упершыню дэталёва даследаваў мастацкае майстэрства прыказак, карыстаючыся таксама матэрыялам для аналізу, запісаным ім самім у Глускім раёне. На шматлікіх прыкладах разгледзеў асацыятыўнасць прыказак, іх эстэтычна — вобразную прыроду, інтанацыйна — рытмічны і гукавы лад і інш. Даследаваў народную прозу на матэрыяле казак пра жывёл, чарадзейных, сацыяльна-бытавых казак і народных жартаў. Разглядаў вытокі народнай прозы, суадносіны слова і вобраза ў фальклорных творах, асацыятыўнасць мастацкага слова[1].

Аўтар раздзелаў у навучальным дапаможніку для ВНУ "Беларуская народна-паэтычная творчасць" (1979)[1].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Паэтыка беларускіх прыказак. Мн., 1971;
  • Паэтыка беларускай народнай прозы. Мн., 1983;
  • Вобразна — паэтычная структура казкавага слова // Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мн., 1973. Вып. 1;
  • Падвышанае з зямнога // Полымя. 1979. № 6;
  • Жывое народнае слова // Полымя. 1984. № 5.

Зноскі

  1. а б в г д е І. Я. Лепешаў. Янкоўскі Мікалай Архіпавіч // Беларускі фальклор : Энцыклапедыя ў 2-х тамах / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Мастацкі рэд. В. П. Славук. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. — Т. 2: Л — Я. — 832 с.: іл. — ISBN 985-11-0366-7.
  2. а б Янкоўскі, Мікалай Архіпавіч (кандыдат філалагічных навук ; фалькларыстыка ; 1934—1995). unicat.nlb.by. Праверана 7 студзеня 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]