Мікалай Гамулка
Мікалай Гамулка | |
---|---|
Mikołaj Gomółka | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 1535 |
Месца нараджэння | Радошкі, Рэч Паспалітая |
Дата смерці | 30 красавіка 1609 |
Месца смерці | Язловец, Рэч Паспалітая |
Краіна | Польшча |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Жанры | класічная музыка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Гаму́лка (польск.: Mikołaj Gomółka; каля 1535, Радошкі пад Сандамірам, Рэч Паспалітая, цяпер Польшча — 30 красавіка 1609, Язловец, Рэч Паспалітая, цяпер Украіна) — польскі кампазітар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і мяшчан. 3 дзяцінства праявіў незвычайныя музычныя здольнасці. Адукацыю атрымаў у капэле караля Жыгімонта II Аўгуста. 3 1548 года займаўся ў каралеўскага флейтыста Яна Кляўса, практыкант, з 1558 года паўнапраўны ўдзельнік прыдворнай капэлы. Іграў на драўляных духавых, струнных інструментах, аргане. У 1550-я гг. разам з каралеўскім дваром наведаў Кракаў, Пётркаў, Гданьск, Каралявец і Вільню. Кантактаваў з Вацлавам з Шамотул, Ц. Базылікам, В. Бакфаркам, якія таксама працавалі пры двары.
У 1563 годзе пакінуў каралеўскую капэлу і пераехаў у Сандамір, дзе займаўся грамадскімі справамі. У 1580 годзе ў Кракаве паступіў на службу да біскупа П. Мышкоўскага, які падтрымліваў кампазітара ў яго творчай дзейнасці. У 1590—1592 гадах працаваў у канцлера Яна Замойскага.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У Кракаве кампазітар выдаў зборнік (150 псальмаў), якія сталі грандыёзным помнікам усходне-еўрапейскай культуры эпохі Адраджэння. Пераклады біблейскіх тэкстаў, да якіх напісаў музыку Гамулка, зрабіў Я. Каханоўскі. 4-галосныя псальмы кампазітара напісаны ў лепшых традыцыях рэнесансавага мастацтва і прызначаны для шырокіх колаў аматараў і знаўцаў музыкі. Іх вылучаюць даступнасць музычнай мовы, апора на папулярныя гімнічныя мелодыі, у т.л. змешчаныя ў канцыяналах. Свабодна валодаючы імітацыйнай тэхнікай, кампазітар аддаваў перавагу вертыкальна-гарманічнай харальнай фактуры, у якой выразна акрэслівалася партыя верхняга голасу, што набліжала яго творы да тагачаснай бытавой музыкі, асабліва кантаў. Некаторыя меладычныя звароты псальмаў Гамулка захаваліся ва ўзорах кантавага мастацтва, распаўсюджаных на славянскіх землях.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.