Канцыянал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Канцыяна́л (познелац.: cantional ад лац.: cantio — спевы, песня) — зборнік рэлігійных і свецкіх адна- і шматгалосых песнапенняў. Сярод жанраў у складзе канцыяналаў: літургічныя песнапенні і малітвы, пратэстанцкія харалы, псальмы і канты(руск.) бел., гейналы і інш. Вядомы з першай палове XV ст. (Чэхія, Германія), асабліва пашыраны ў час Рэфармацыі.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі ў XVI ст. друкаваліся мясцовыя пратэстанцкія, а таксама чэшскія, нямецкія, польскія канцыяналы. Першы ўзор нотадрукавання на Беларусі і адзін з самых ранніх ва Усходняй Еўропе — брэсцкі зборнік «Песні хвал боскіх», складзены і выдадзены Я. Зарэмбам (1558). Ён змяшчае каля 100 адна- і чатырохгалосых псальмаў і кантаў на польскай і лацінскай мовах, запісаных мензуральнай натацыяй(руск.) бел. на 5-лінейным нотным стане (захаваліся ў фотакопіі 10 мелодый і заканчэнне; 38 мелодый з яго перадрукаваны ў канцыянале Я. Секлюцыяна, 1559). Аўтары шэрагу музычных узораў — Вацлаў з Шамотул і Ц. Базылік. У 1562 годзе ў Нясвіжы М. Кавячынскі выдаў «Катэхізіс», у адну з частак якога уключыў канцыянал, дзе змешчаны 40 псальмаў, 110 песень і свецкіх кантаў з нотамі. У канцы XVI — пачатку XVII ст. нотныя канцыяналы выдаваліся ў Любчы, у т.л. зборнік аднагалосых песнапенняў 1620 (у аснове многіх псальмаў і кантаў мелодыі французскіх свецкіх, нямецкіх народных песень, гусіцкіх, гугеноцкіх, лютэранскіх, кальвінісцкіх гімнаў і харалаў, касцельных песень, лацінскія секвенцыі гімнаў і антыфонаў, заходне-еўрапейскіх і славянскіх песень і танцаў, усходне-славянскіх лірычных народных песень). Беларускія канцыяналы — помнікі кантавай культуры XVIXVII стст[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Касцюкавец Л. П. Канцыяналы // Энцыклапедыя Літаратуры і мастацтва. — Мн.: БелЭн, 1985. — Т. 2. — С. 672.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]