Мікалай Дзмітрыевіч Улаховіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Дзмітрыевіч Улаховіч
Николай Улахович 23.09.2015.jpg
Дата нараджэння 21 жніўня 1951
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг БССР БССРСцяг Беларусі Беларусь
Адукацыя
Веравызнанне праваслаўе
Партыя Беларуская патрыятычная партыя
Род дзейнасці палітык
Бацька Дзмітрый Дзянісавіч Улаховіч
Жонка Раіса Улаховіч
Дзеці Анега, Ілля
ulahovich.by

Мікалай Дзмітрыевіч Улаховіч (21 жніўня 1951, Мінск, БССР) — беларускі палітычны дзеяч, лідар Беларускай патрыятычнай партыі з 1999 г. Вярхоўны атаман РГА «Беларускае казацтва», называе сябе «народным генералам».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мікалай Улаховіч нарадзіўся ў сям’і інжынера-будаўніка[1]. У 1969 г. скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. У 1970 г. ўступіў у КПСС. Пасля вучобы трапіў на службу ў ваенна-будаўнічыя войскі. Служыў у Савецкай арміі, жыў у Крыме, у Калузе. Ганаровы будаўнік Байканура. У 1974 г. скончыў Сімферопальскае вышэйшае ваенна-палітычнае будаўнічае вучылішча(руск.) бел. па спецыяльнасці «паліталогія». У 1982 г. скончыў гістарычны факультэт Іваноўскі дзяржаўны ўніверсітэт(руск.) бел., у 1992 г. скончыў Валгаградскі інжынерна-будаўнічы інстытут(руск.) бел.. З пачатку 1990-х палкоўнік у адстаўцы.

З 1992 па 1994 працаваў галоўным інжынерам жыллёва-камунальнага аддзела Мінскага трактарнага завода, у 19941995 — начальнікам галоўнага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 1995 да 2002 гг. працаваў генеральным дырэктарам Рэспубліканскага цэнтра ўліку і рэгістрацыі нерухомасці, потым — гендырэктарам навукова-вытворчага аб’яднання «Жылкамунтэхніка», старшынёй упраўлення ЖКГ Мінаблвыканкаму. У 1995 заснаваў РГА «Беларускае казацтва».

З 1996 па 2000 гг. М. Улаховіч за свае грошы нерэгулярна выдаваў газету «Личность», якая ў 1999 г. атрымала афіцыйнае папярэджанне за распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці[2].

У 20132014 гг. быў галоўным інжынерам СП «Прамэкс», у 20142015 вядучым інжынерам у Мінскім аблспажыўсаюзе. З 18 чэрвеня 2015 г. — намеснік старшыні праўлення Мінскага аблспажыўсаюза

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]