Мікалай Мікалаевіч Ільніцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Мікалаевіч Ільніцкі
Нараджэнне 4 студзеня 1949(1949-01-04)
Смерць 6 лістапада 2006(2006-11-06) (57 гадоў)
Дзеці Андрэй Мікалаевіч Ільніцкі
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч
Месца працы
Узнагароды

Мікалай Мікалаевіч Ільніцкі (4 студзеня 1949, в. Баранава Полацкага раёна Віцебскай вобласці — 6 лістапада 2006[1]) — беларускі палітык і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філолаг, выкладчык рускай мовы і літаратуры), Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Камуністычнай партыі Беларусі (палітолаг).

Пасля заканчэння Полацкага політэхнічнага тэхнікума Белкаапсаюза працоўную дзейнасць пачаў тэхнікам па рамонту халадзільнага абсталявання Віцебскага райспажыўсаюза. Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў інструктарам Віцебскага райкама ЛКСМБ, машыністам кампрэсарных установак Полацкага ліцейна-механічнага завода, сакратаром камітэта камсамола ТВ-2, інструктарам, загадчыкам аддзела, сакратаром Полацкага гаркама КПБ, дырэктарам сярэдняй школы № 13 г. Полацка. Быў дырэктарам навукова-даследчай і асветніцкай установы культуры «Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання. З’яўляўся членам Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях, членам Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па культуры, інфармацыі, турызму і спорту.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Уладальнік прэміі года Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За дасягненні ў эстэтычным і маральным выхаванні беларускага народа і прапаганду духоўных каштоўнасцей» (1998). Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»[2].

Зноскі