Мікалай Мікалаевіч Дубовік
Мікалай Мікалаевіч Дубовік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 жніўня 1955 (67 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Мікалай Мікалаевіч Дубовік (нар. 28 жніўня 1955, Слабада Уздзенскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут (інжынер-педагог), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (юрыст). Працоўную дзейнасць пачаў слесарам на вытворчым аб’яднанні «Інтэграл». Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў майстрам вытворчага навучання Мінскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 23 будаўнікоў, намеснікам дырэктара Мінскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 55 будаўнікоў, намеснікам начальніка арганізацыйнага ўпраўлення Службы кантролю Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Кіраўнік беларускага грамадскага аб’яднання «Рэспубліка без наркотыкаў», старшыня грамадскага аб’яднання «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз».
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём Пушкіна (Расійская Федэрацыя), пяццю юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, медалём Рускай праваслаўнай царквы Прападобнага Сергія Раданежскага ІІ ступені[2] .
Зноскі
- ↑ ДУБОВИК НИКОЛАЙ НИКОЛАЕВИЧ Архівавана 24 жніўня 2019.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі
- Нарадзіліся 28 жніўня
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне
- Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
- Выпускнікі БДУ
- Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём Пушкіна
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Сергія Раданежскага 2 ступені
- Асобы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання