Перайсці да зместу

Мікалай Мікалаевіч Крывальцэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Мікалаевіч Крывальцэвіч
Дата нараджэння 1 студзеня 1958(1958-01-01) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці археолаг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Мікалай Мікалаевіч Крывальцэвіч (нар. 1 студзеня 1958, в. Сярэдзібар, цяпер Канстанцінаўка, Любанскі раёнМінская вобласць) — беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У 1982 г. скончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, у 1987 годзе — аспірантуру Акадэміі навук БССР. У 1991 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце археалогіі Акадэміі навук Украіны (Кіеў).

Мікалай Крывальцэвіч з’яўляецца аўтарам каля 60 навуковых і навукова-папулярных публікацый, у тым ліку манаграфіяў. Аўтар публікацый па археалогіі Беларусі, кніг і артыкулаў пра вынікі даследавання пахаванняў у Курапатах. Браў удзел у міжнародных археалагічных праектах. Галоўным кірункам даследаванняў Крывальцэвіча з’яўляецца археалогія бронзавага веку. Сфера зацікаўленасцей: эпоха бронзы, гісторыя настаражытнейшага мастацтва і міфалогія.

Удзельнічаў у раскопках на месцы масавага пахавання ахвяр савецкіх рэпрэсій у Курапатах: у 1988 г. з’яўляўся навуковым экспертам і спецыялістам-археолагам эксгумацыі курапацкіх пахаванняў. Заснавальнік грамадскага гісторыка-асветніцкае таварыства памяці ахвяр камунізму і сталінскіх рэпрэсій «Мартыралог Беларусі». З’яўляецца актыўным папулярызатарам археалагічнай навукі.

  • Z badań nad kultura trzciniecka na Polesiu Białoruskim w dorzeczu Prypeci // Folia Praehistorica Posnaniensia. — 1997. — T. VIII. — S. 69—97.
  • Адкрыццё новых помнікаў ІІІ—ІІ тысячагоддзяў да н.э. ва Усходнім Палессі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2007. — № 23. — С. 198—200.
  • Новыя помнікі бронзавага веку ў нізоўях Убарці / М. М. Крывальцэвіч // Весці Акадэміі Навук. Серыя грамадскіх навук. — 1994. — № 1. — С. 120—121.
  • Помнікі бронзавага веку ў нізоўях Убарці // Археалогія і старажытная гісторыя Магілёўшчыны і сумежных тэрыторый (Матэрыялы канферэнцыі 22 красавіка 1993 г.) / Магілеўскі абласны краязнаўчы музей; Адказ. рэд. А. А. Седзін. — Магілёў: [Б. в.], 1994. — 176 с.: іл. — С. 71—78.

Артыкулы ў слоўніках, даведніках і энцыклапедыях

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ліпляны / М. М. Крывальцэвіч, В. С. Вяргей // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 17—18. — ISBN 978-985-11-0354-2.

Зноскі