Перайсці да зместу

Камунараўскі сельсавет (Любанскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Камунараўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Любанскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сосны
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 491
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Камуна́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Сосны.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Ніжынскі (Нежынскі) сельсавет у складзе Любанскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ніжын (у 1928—1935 гадах — вёска Кузьмічы). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай вобласці.

16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Камуна, сельсавет перайменаваны ў Камунараўскі, са складу Даманавіцкага сельсавета Старобінскага раёна перададзена вёска Забярэзінец[1]. У 1978 годзе скасаваны хутар Вострыя Ёлкі[2]. 13 сакавіка 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Сосны[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3339 чалавек[4], з іх 97,4 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,3 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 2491 чалавек[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 студзеня, 13 лютага і 13 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 12 (1566).
  3. Решение Любанского районного Совета депутатов от 13 марта 2008 г. № 55 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов в агрогородки
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.