Мікалай Мікалаевіч Раеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Мікалаевіч Раеўскі
Партрэт М. М. Раеўскага працы Дж. Доу. Ваенная галерэя Зімовага Палаца[1]
Партрэт М. М. Раеўскага працы Дж. Доу.
Ваенная галерэя Зімовага Палаца[1]
Дата нараджэння 14 (25) верасня 1771
Месца нараджэння
Дата смерці 16 (28) верасня 1829 (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Nikolay Rayevsky[d]
Маці Yekaterina Samoylova[d]
Жонка: Соф’я Аляксееўна Канстанцінава[d]
Дзеці Марыя Мікалаеўна Валконская, Yekaterina Rayevskaya[d], Sofya Rayevskaya[d], Aleksandr Rayevsky[d] і Nikolay Rayevsky[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць Coat of Arms of Russian Empire.svg Расійская імперыя
Гады службы 1786—1797
1801
1807—1824
Званне генерал ад кавалерыі
Камандаваў корпусам
Бітвы/войны Фрыдланд, Салтанаўка, Смаленск, Барадзіно, Малаяраславец, Чырвоны, Баўцэн, Дрэздэн, Кульм, Лейпцыг, Бар-сюр-Об, Парыж і інш.
Узнагароды і званні
Сувязі сыны А. М. Раеўскі і
М. М. Раеўскі
У адстаўцы член Дзяржаўнага савета
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Мікалаевіч Рае́ўскі (17711829) — расійскі палкаводзец, герой Айчыннай вайны 1812 года, генерал ад кавалерыі (1813). За трыццаць гадоў бездакорнай службы ўдзельнічаў у многіх найбуйнейшых бітвах эпохі. Пасля подзвігу пад Салтанаўкай стаў адным з найбольш папулярных генералаў расійскай арміі. Барацьба за батарэю Раеўскага стала адным з ключавых эпізодаў Барадзінскай бітвы. Удзельнік «Бітвы народаў» і ўзяцця Парыжа. Член Дзяржаўнага савета. Быў блізка знаёмы з многімі дзекабрыстамі. Сяброўствам з Раеўскім ганарыўся А. С. Пушкін[3]. Брат ад адной маці Пятра і Аляксандра Давыдавых; стрыечны брат Дзяніса Давыдава.

Памяць пра Раеўскага[правіць | правіць зыходнік]

У 1820 годзе, падчас першай рускай антарктычнай экспедыцыі, Ф. Ф. Белінсгаўзен назваў адкрытыя ім астравы ў Ціхім акіяне ў Архіпелагу Расіян (Туамоту) Астравамі Раеўскага[5].

Цяпер пра подзвігі Раеўскага нагадваюць капліца-помнік, якая стаіць на месцы бою каля Салтанаўкі пад Магілёвам, і помнік, пастаўлены на месцы батарэі Раеўскага на Барадзінскім полі.

У 1961 годзе, да 150-гадовага юбілею Айчыннай вайны, адна з вуліц Масквы была названа ў гонар М. М. Раеўскага. Вуліца Раеўскага ёсць таксама ў Кіеве, Смаленску і Мажайску.

У 1987 годзе бюст Раеўскага быў пастаўлены ў скверы Памяці Герояў у Смаленску[6].

У 2009 годзе на тэрыторыі Бендэрскай крэпасці быў адкрыты бронзавы бюст Раеўскага[7].

Св. Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Разумоўка (пахавальня Раеўскіх) унесена ў рэестр помнікаў горадабудаўніцтва і архітэктуры нацыянальнага культурнага здабытку Украіны[8].

У нумізматыцы[правіць | правіць зыходнік]

  • У 2012 годзе Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі была выпушчана манета (2 рублі, сталь з нікелевым гальванічным пакрыццём) з серыі «Палкаводцы і героі Айчыннай вайны 1812 года» з выявай на рэверсе партрэта генерала ад кавалерыі М. М. Раеўскага[9].

Зноскі

  1. Дж. Доу. Партрэт Мікалая Мікалаевіча Раеўскага, каля 1825. Палатно, масла. 70 х 62,5 см. Ваенная галерэя Зімовага Палаца, Санкт-Пецярбург.
  2. Раевский Николай Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Пушкин Л. С. Биографическое известие о А. С. Пушкине до 1826 года // Пушкин в воспоминаниях и рассказах современников. — Л., 1936. — С. 47—54.
  4. Архітэктар П. Г. Яцына. Пабудавана ў 1912 г.
  5. Адкрыццё Антарктыды(недаступная спасылка). Расійская Антарктычная экспедыцыя. Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2012. Праверана 15 лістапада 2009.
  6. Фатаграфія(недаступная спасылка) бюста М. М. Раеўскага.
  7. В. Сандуца.. Памятники русским воинам Раевскому и Миллеру открыты в Бендерах(недаступная спасылка). РИА Новости (24 декабря 2009). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2012. Праверана 22 сакавіка 2015.
  8. Орехова Л. А., Гуркович В. Н.. Раевские и Крым(недаступная спасылка — гісторыя ). Историческое наследие Крыма. Праверана 15 лістапада 2009.(недаступная спасылка)
  9. Серыя: Палкаводцы і героі Айчыннай вайны 1812 года

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]