Джордж Доу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джордж Доу
Фатаграфія
Дата нараджэння:

8 лютага 1781(1781-02-08)[1][2][3]

Месца нараджэння:

Лондан, Англія, Каралеўства Вялікабрытанія[4]

Дата смерці:

15 кастрычніка 1829(1829-10-15)[1][2][3][5] (48 гадоў)

Месца смерці:

Kentish Town[d], Бора Кэмдэн, Вялікі Лондан[d], Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі

Месца пахавання:

Сабор Святога Паўла

Грамадзянства:

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Бацька:

Philip Dawe[d][6]

Род дзейнасці:

мастак

Месца працы:

Аляксандр I, імператар расійскі[7]

Жанр:

партрэт

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы
Джордж Доу разам з сям'ёй

Джордж До́у (англ.: George Dawe; 8 лютага 1781, Лондан15 кастрычніка 1829, Кентыш-Таўн) — англійскі жывапісец.

У 1819-1829 гадах працаваў у Пецярбургу, дзе напісаў (з дапамогай рускіх жывапісцаў) 329 партрэтаў генералаў — удзельнікаў Айчыннай вайны 1812 года і паходаў 1813-1814 гадоў, у т.л. М.І.Кутузава і М.Б.Барклая дэ Толі, выконваў таксама прыватныя заказы. Партрэтам Доу ўласцівы рамантычная прыўзнятасць, жывасць характарыстык, віртуознасць жывапісу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джордж Доу нарадзіўся 8 лютага 1781 года ў парафіі Сент-Джэймс, яго бацькі — Філіп і Джэйн Доу. Філіп Доу быў мастаком і гравёрам у меца-цінта, працаваў разам з Хогартам і Цёрнерам, таксама пісаў палітычныя карыкатуры пра жыццё ў Амерыцы. Джордж быў старэйшым дзіцем у сям'і.

Доу быў ахрышчаны 25 лютага 1781 года ў царкве Сент-Джэймс на Пікадзілі. Пазней ён стаў адным з самых паспяховых мастакоў свайго пакалення, набыўшы шырокую вядомасць.

Першапачаткова Джордж трэніраваўся з бацькам, як гравёр, але пазней ён зацікавіўся жывапісам і адправіўся на вучобу ў Каралеўскую Акадэмію мастацтваў. У 1809 годзе Доу стаў членам Акадэміі мастацтваў, а ў 1814 годзе - акадэмікам.

Ён карыстаўся заступніцтвам герцага і герцагіні Кентскіх. У 1819 годзе адправіўся разам з герцагам Кентскім у падарожжа па Еўропе, падчас якога прыцягнуў увагу Аляксандра I. Імператар замовіў мастаку партрэты рускіх генералаў, якія ўдзельнічалі ў вайне з Напалеонам I.

У 1826 годзе Мікалай I запрасіў Доу на сваю каранацыю, а ў 1828 годзе Джордж быў афіцыйна прызначаны Першым мастаком Імператарскага двара.

У 1828 годзе ён вярнуўся ў Англію, дзе заставаўся на працягу некалькіх месяцаў. У 1829 годзе Доу вярнуўся ў Санкт-Пецярбург, але неўзабаве ў яго ўзмацняюцца праблемы з дыханнем. У Джорджа была лёгачна недастатковасць на працягу ўсяго жыцця з-за перанесенай у дзяцінстве хваробы. У жніўні 1829 года Доу вярнуўся ў Лондан, і 15 кастрычніка ён памёр.

Джордж Доу быў пахаваны ў крыпце сабора святога Паўла. На пахаванні прысутнічала мноства мастакоў і прадстаўнікоў расійскага пасольства.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 2,0 2,1 George Dawe — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3
  3. 3,0 3,1 George Dawe // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Доу Джордж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. George Dawe // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: Oxford University Press, 2004.
  7. https://www.royalcollection.org.uk/collection/400570/alexander-i-emperor-of-russia-1777-1825

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя:У 18 т.Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]