Мікалай Мікалаевіч Шаўчук
| Мікалай Мікалаевіч Шаўчук | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Папярэднік | Валерый Палідавец | ||||||
| Пераемнік | Ігар Марковіч | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
24 жніўня 1959 (66 гадоў) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Мікалай Мікалаевіч Шаўчук (нар. 24 жніўня 1959, г. Драгічын, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі»; Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне вытворчасцю»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Працаваў загадчыкам машыннага двара, галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса «Банонь» Полацкага раёна Віцебскай вобласці; першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй Полацкага райвыканкама.
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, з’яўляўся намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.
З 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання. Беспартыйны.
Жыве ў г. Полацку.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2017)[1]. Мае падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты. Мае дарослых сына і дачку.
Зноскі
- ↑ Свидетельство № 5-02/107 от 10 ноября 2017 года (руск.)(недаступная спасылка). Минская епархия (10 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2022. Праверана 18 лістапада 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 24 жніўня
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Драгічыне
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Граматай Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі
- Асобы
- Старшыні Полацкага раённага выканаўчага камітэта
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання