Мікалай Мікітавіч Літвіненка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Мікітавіч Літвіненка
Николай Никитович Литвиненко
Дата нараджэння 1913
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 1943(1943-10-17)
Месца смерці
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 1943
Званне
Радавы
Радавы
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна

Мікалай Мікітавіч Літвіненка (19131943) — чырвонаармеец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мікалай Літвіненка нарадзіўся ў 1913 года ў вёсцы Піленкова (цяпер — пасёлак Цандрыпш ў Абхазіі). Пасля заканчэння пяці класаў школы працаваў вадзіцелем. У 1943 годзе быў прызваны на ваенную службу. Са жніўня таго ж года — на фронце, быў стралком 744-га стралковага палка 149-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

У ноч з 15 на 16 кастрычніка 1943 года Літвіненка з групай байцоў пераправіўся праз Дняпро у раёне пасёлка Лоеў Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе. Яго дзеянні спрыялі паспяховай пераправе ўсяго палка. 17 кастрычніка 1943 года Літвіненка загінуў у баі[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года чырвонаармеец Мікалай Літвіненка пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1].

Зноскі

  1. а б в Литвиненко Николай Никитович (руск.). AZ Library. Праверана 11 снежня 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Мікалай Мікітавіч Літвіненка на сайце «Героі краіны»