Перайсці да зместу

Мікалай Мікітавіч Ярмоленка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Мікітавіч Ярмоленка
Дата нараджэння 17 красавіка 1929(1929-04-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 чэрвеня 1999(1999-06-11) (70 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Мікалай Мікітавіч Ярмоленка (17 красавіка 1929, в. Ясяні, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 11 чэрвеня 1999) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1973).

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1952).

Процаваў у Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР (1976-?, дырэктар), Беларускім тэхналагічным інстытуце (1978-?), Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (1952—1976 і з 1981, дацэнт кафедры «Тэхналогія шкла», у 1972—1976 — прарэктар па навуковай рабоце, адначасова загадчык кафедры «Тэхналогія сілікатаў», з 1987 — загадчык кафедры «Тэхналогія матэрыялаў і прыбораў электроннай тэхнікі»).

Навуковыя інтарэсы: тэхналогія шкла і сіталаў; тэрмічныя ўласцівасці шкла; будова шкла і шклоўтварэнне; хімія і тэхналогія матэрыялаў электроннай тэхнікі.

  • Физико-химические закономерности синтеза высокоглиноземистых силикатных стекол и ситталов с повышенными химической устойчивостью, термическими и прочностными характеристиками : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.350 / Ермоленко Николай Никитич. — Минск, 1971.
  • Синтез высокопреломляющих циркониево-бариевых стекол и изучение их свойств : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Н. Н. Ермоленко. — Минск, 1956.

Зноскі

  • Ярмоленка Мікалай Мікітавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 560.
  • Ярмоленка Мікалай Мікітавіч / В. А. Сычык // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 301—302.
  • Ермоленко Николай Никитич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 506.
  • Ермоленко Николай Никитич // Научные направления ученых Белорусской государственной политехнической академии. — Минск, 1998. — С. 74.