Мікалай Паўлавіч Хобатаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Паўлавіч Хобатаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 студзеня 1951(1951-01-04) (73 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Грамадская дзейнасць
Член у

Мікалай Паўлавіч Хобатаў (нар. 4 студзеня 1951, в. Гладкава, Чавускі раён) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 4 студзеня 1951 года ў вёсцы Гладкава Чавускага раёна. Скончыў Мінскае ГПТВ № 53, філалагічны факультэт БДУ, Мінскую вышэйшую партыйную школу. Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў на заводзе, фотакарэспандэнтам, літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела, адказным сакратаром, намеснікам рэдактара краснапольскай раённай газеты «Чырвоны сцяг», рэдактарам быхаўскай газеты «Маяк Прыдняпроўя»[1].

У 1991—2008 гг. — начальнік абласнога арганізацыйна-метадычнага цэнтра для каардынацыі падрыхтоўкі і выпуску гісторыка-дакументальных хронік «Памяць» гарадоў і раёнаў Магілёўскай вобласці[2].

Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[3]. Галоўны спецыяліст абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сааўтар калектыўных зборнікаў:

  • «Историко-экономический очерк» (1989)
  • «Восход над Могилевом» (2001)
  • «Металлу — новую жизнь» (2004)
  • «Мой Магілёў» (2007)
  • «Магілёўская вобласць» (2008)
  • «45 лет труда и созидания» (2012)

Зноскі

  1. а б Таленты ад роднай зямлi. catalog.library.mogilev.by. Праверана 8 студзеня 2024.
  2. item-card. libmogilev.by. Праверана 8 студзеня 2024.
  3. Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 3 студзеня 2024.