Мікалай Сцяпанавіч Цыбульскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Сцяпанавіч Цыбульскі
Дата нараджэння 14 чэрвеня 1920(1920-06-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 лістапада 1943(1943-11-30) (23 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна Ордэн Аляксандра Неўскага

Мікалай Сцяпанавіч Цыбульскі (1920, в. Таўмач, Шполянскага раёна Чаркаскай вобласці30 лістапада 1943, в. Тарахаўка, Кармянскі раён Гомельскай вобласці, БССР) — камандзір батальёна 340-га гвардзейскага стралковага палка 121-й гвардзейскай стралковай дывізіі 3-й арміі Беларускага фронту, гвардыі маёр. Удзельнік вызвалення Беларусі ад нямецкіх войскаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1920 годзе ў вёсцы Таўмач цяпер Шполянскага раёна Чаркаскай вобласці Украіны ў сям'і малодшага марскога афіцэра крэйсера «Вараг» Сцяпана Трыфанавіча Цыбульскага, у свой час ўзнагароджанага Георгіеўскім крыжам за адвагу. Украінец. Член ВКП(б) з 1942 года. Адукацыя сярэдняя.

У Чырвонай Арміі з 1940 года. У 1941 годзе скончыў Кіеўскае ваеннае пяхотнае вучылішча. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну са снежня 1941 года.

22 лістапада 1943 года пры вызваленні Кармянскага раёна Гомельскай вобласці батальён Цыбульскага 340-га гвардзейскага стралковага палка (121-я гвардзейская стралковая дывізія, 3-я армія, Беларускі фронт) прарваў варожую абарону, фарсіраваў раку Сож. Пасля батальёнам былі вызваленыя вёскі Ліцвінавічы і Каратыш. Таксама былі адбітыя 8 контратак пры вызваленні гарадскога пасёлка Карма. Пасля фарсіравання ракі батальён авалодаў апорнымі пунктамі ля вёсак Чырвоны Бор і Чырвоная Ветка, забяспечыўшы разгортванне і ўступленне ў бой галоўных сіл 340-га гвардзейскага стралковага палка[1].

30 лістапада 1943 года пры адбіцці варожай контратакі каля вёскі Тарахаўка Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Цыбульскі Мікалай Сцяпанавіч загінуў у баі. Пахаваны на радзіме, у вёсцы Таўмач.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкім захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі маёру Цыбульскаму Мікалаю Сцяпанавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Цыбульскі Мікалай Сцяпанавіч. Сайт «Героі краіны».