Мікалай Уладзіміравіч Леўчанка
Мікалай Уладзіміравіч Леўчанка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1954 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Мікалай Уладзіміравіч Леўчанка (нар. 1 студзеня 1954, в. Калодзецкая, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Калодзецкая Касцюковіцкага раёна (пахавана пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС). Пасля заканчэння сярэдняй школы служыў у арміі, у Групе савецкіх войскаў у Германіі[1]. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскую вышэйшую партыйную школу[2].
З 1974 года працуе ў сродках масавай інфармацыі. Працаваў карэспандэнтам-арганізатарам Быхаўскага раённага радыёвяшчання, рэдактарам Слаўгарадскай раённай газеты. У снежні 1991 г. быў назначаны на пасаду рэдактара быхаўскай газеты «Маяк Прыдняпроўя»[2].
Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[3] з 2006 года[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар кніг прозы і паэзіі «Пад знакам зялёнай ружы», «Шчырасць», «Зелёное золото», «Уроки мужества», «Непраходзячы боль», «Крылатая гвардия»[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]За сумленную працу ў 2003 годзе Мікалай Уладзіміравіч быў узнагароджаны знакам «Выдатнік друку Беларусі», у 2005 г. на з’ездзе журналістаў яму было прысвоена званне «Заслужаны журналіст Беларускага Саюза журналістаў». Лаўрэат спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама «Чалавек года-2005» у намінацыі грамадска-палітычная дзейнасць, лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро», уладальнік Гран-пры IV Нацыянальнага конкурсу «Залатая ліцера»[1].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Пад знакам зялёнай ружы» (Магілёў, 2003)
- «Шчырасць» (Магілёў, 2005)
- «Зеленое золото» (Могилев, 2006)
- «Уроки мужества» (Минск, 2009)
- «Непраходзячы боль» (Мінск, 2010)
- «Крылатая гвардия» (2011)
- «Вяртанне» (Мінск, 2013)
- «Созвездие героев» (Могилев, 2014)
- «Герои освобождения» (2018).
Зноскі
- ↑ а б Леўчанка Мікалай Уладзіміравіч
- ↑ а б в г Леўчанка Мікалай Уладзіміравіч
- ↑ Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 3 студзеня 2024.
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Лаўрэаты прэміі «Залатая Ліцера»
- Выдатнікі друку Беларусі
- Лаўрэаты прэміі «Залатое пяро» Беларускага саюза журналістаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Рускамоўныя пісьменнікі
- Публіцысты Беларусі
- Грамадскія дзеячы Беларусі