Мікалай Уладзіміравіч Шалыга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Уладзіміравіч Шалыга
Дата нараджэння 14 лістапада 1950(1950-11-14) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, біяфізік, загадчык лабараторыі
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (2001)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі

Мікалай Уладзіміравіч Шалыга (нар. 14 лістапада 1950, в. Краснае, Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне біяфізікі расліннай клеткі. Член-карэспандэнт (2014), доктар біялагічных навук (2001).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1973).

У 1973—1976 гадах настаўнік, намеснік дырэктара сярэдняй школы. З 1981 года ў Інстытуце фотабіялогіі АН БССР, з 2002 года загадчык лабараторыі[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія НАН Беларусі (2013) за цыкл прац «Сістэма біясінтэзу хларафіла і фотасінтэтычны апарат як фактары павышэння ўстойлівасці і прадукцыйнасці сельскагаспадарчых культур».

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Устанавіў тонкія механізмы рэгуляцыі актыўнасці антыаксідантнай ахоўнай сістэмы расліннай клеткі. Распрацаваў тэарэтычныя асновы павышэння ўстойлівасці раслін да фотаакісляльнаму стрэсу, выкліканаму залішнім накапленнем эндагенных парфірынаў, а таксама новыя эфектыўныя метады адбору перспектыўных сортаабразцоў злакавых культур з падвышанай устойлівасцю да экстрэмальных фактараў навакольнага асяроддзя — глебавай засухі, нізкатэмпературных стрэсу і падтаплення. Суаўтар новага гатунку азімай пшаніцы Амелія. З яго ўдзелам распрацавана энергазберагальная тэхналогія атрымання кармавой дабаўкі на аснове водарасцяў. Пад яго кіраўніцтвам створана адзіная ў Рэспубліцы Беларусь калекцыя жывых гаспадарча карысных водарасцяў, у якой маюцца штамы-прадуцэнты ўнікальных антыаксідантаў (фікаціаніна і астаксантіна).

Аўтар 275 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 2 каталогаў, 2 метадычных указанняў, 2 рэкамендацый, 10 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Биосинтез хлорофилла и фотодинамические процессы в растениях. — Минск, 2004.
  • Каталог генетического фонда хозяйственно полезных видов водорослей. — Минск, 2011 (у сааўтарстве).
  • Dynamics of oxidative processes and antioxidant system action in barley leaves under soil drought // Barley: physical properties, genetic factors and environmental impacts on growth. — N. Y., 2014 (у сааўтарстве).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]