Мікалай Фёдаравіч Карчэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Фёдаравіч Карчэўскі
Дата нараджэння 1824
Дата смерці 1900
Альма-матар
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Камянец-Падольскі, Віцебск
Найважнейшыя пабудовы Растоўцаўскі тэатр (1870-я)
Будынак Віцебскага акруговага суда
Узнагароды
Медаль «У памяць вайны 1853—1856»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Фёдаравіч Карчэўскі (18241900) — беларускі інжынер-архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1824 годзе. Першапачатковую адукацыю атрымаў у класічнай гімназіі, а ў 1839 годзе паступіў ва Учылішча грамадзянскіх інжынераў галоўнага ўпраўлення шляхоў зносін у Пецярбургу[1]. Скончыў курс у пераўтвораным з яго Будаўнічым вучылішчы ў 1844 годзе з чынам XII класа.

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння вучобы выконваў абавязкі падольскага губернскага архітэктара  (руск.) ў Камянцы-Падольскім. У 1848 годзе яго зацвердзілі на гэтай пасадзе[1][2].

У 1859 годзе перавёўся на службу ў Разань, дзе складаўся на той самай пасадзе да 1862 года[1].

Потым сем гадоў знаходзіўся ў адстаўцы і займаўся прыватнай практыкай[1].

У 1869 годзе зноў паступіў на службу па Міністэрстве ўнутраных спраў з прызначэннем валынскім губернскім архітэктарам, а потым — губернскім інжынерам у Віцебску (з 1876), а з 1884 — у Разані[1].

Акрамя тэхнічнай дзейнасці на пералічаных пасадах, М. Карчэўскі складаўся ганаровым членам віцебскага губернскага апякунства дзіцячых прыютаў (1873-84)[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Карчэўскі выконваў творы ў формах бідэрмееру  (руск.), неарэнесансу, неаракако  (руск.) і «цаглянага стылю  (руск.)».

  • у 1845-58 гадах у Падольскай губерні[1]:
    • драўляны гарадскі, аб 4-х паставах, млын на р. Смотрычы  (бел. (тар.))
    • яловы[3] вадаспуск на р. Бугу
    • перабудова рабочага вадаспуска і рамонт млына ў г. Бары
    • перабудова старажытных мураваных будынкаў для артылерыйскіх казармаў і службаў
    • мураваны будынак казначэйства ў г. Гайсыне
    • у Камянцы-Падольску
      • уладкаванне двух галоў на вежах рымска-каталіцкай царквы  (руск.)
      • перабудова будынка казённай палаты
      • перабудова тэатра, які належаў прыказу грамадскага апекавання
      • перабудова мураванага двухпавярховага будынка для арыштанцкай паўроты
      • прыстасаванне дома для памяшкання будаўнічай і дарожнай камісіі
      • у 1858 годзе выканаў праект губернскай бальніцы ў Камянцы-Падольскім (пабудавана пазней па праекце, дапрацаваным у 1862 годзе архітэктарам Эдмундам Міквіцам, у 1864—1887 гадах).
    • драўляны мост цераз р. Сбруч у м. Гусяціне
    • тры драўляных моста з гацямі цераз рукавы р. Буга ў г. Хмельніку
    • цукровы завод графа Кушалёва-Безбародкі бліз Хмельніка
    • драўляны мост падкоснай сістэмы, цераз р. Смотрыч  (бел. (тар.))
    • перабудова старажытнага мураванага моста  (руск.), так званага Турэцкага, бліз г. Хаціна
    • перабудова старажытнага будынка пры класічнай гімназіі  (укр.) ў г. Камянцы-Падольску
    • рэстаўрацыя старажытнай вежы (брама караля Баторыя  (руск.)) з аркаю  (руск.), там жа
    • мураваная лесвіца ў 12 сажаняў вышыні, якая злучала новую частку горада з верхняй, старажытнай
    • перабудова мураванага будынка пад паштовую кантору ў г. Ямпалі
    • два мураваных арачных моста цераз рэкі Мурафу  (руск.) і Русаву  (руск.) ў Ямпальскім павеце  (руск.)
    • аднаўленне пасля пажару будынка цукровага завода ў с. Маеўцы
    • пераправа цераз р. Буг у г. Вінніцы для войскаў, якія вярталіся з Сілістрыі (1854)
    • мураваны чатырохпавярховы турэмны замак са службамі і царквою на 600 чалавек у Камянцы-Падольску
    • запасныя хлебныя магазіны для войскаў у павеце
    • перабудова і аздабленне губернатарскага дома для імператара Аляксандра II (1856)
    • мураваны двухпавярховы будынак для дваранскага дэпутацкага сходу ў Камянцы-Падольску
  • у 1861-73 гадах у Разані[1]:
    • удзельнічаў у пабудове тэатра
    • рамонт будынка жандармскіх казармаў, арыштанцкага папраўчага аддзялення
    • будынак турэмнага замка
  • у 1873-85 гадах у Віцебску[1]:
  • у 1885-88 гадах[1]:

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 144 (руск.)
  2. Тимофієнко В. Цивільні інженери — будівничі подільських міст і сіл у період капіталізму // Духовні витоки Поділля: Творці історії краю: Матеріали міжнародної науково-практичної конференції (9—11 вересня 1994, Кам'янець-Подільський). — Хмельницький: Поділля, 1994. — С. 351-352.
  3. мясцовая назва млынавых вадаспускаў
  4. Чарняўская Т. І. Архітэктура Віцебска: З гісторыі планіроўкі і забудовы горада. — Мн.: Навука і тэхніка, 1980. — 112 с.
  5. Гражданская архитектура Витебска и окрестностей. Витебская энциклопедия.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]