Перайсці да зместу

Будынак акруговага суда (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Будынак акруговага суда
55°11′36″ пн. ш. 30°12′21″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Архітэктар Аляксандр Сцяпанавіч Камінскі[d]
Будаўніцтва 1883
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000050шыфр 212Г000050
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак акруговага суда — адміністрацыйны будынак у Віцебску. Цяпер тут змяшчаецца Віцебскі мастацкі музей. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Будынак у пачатку XX ст.

Да рэвалюцыі ў будынку змяшчаўся акруговы суд.

У 1917 годзе ў будынку створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (мемарыяльная дошка ўстаноўлена ў 1959 годзе, адноўлена ў 1987 годзе). Да 1991 года ў будынку размяшчаўся Віцебскі абкам КПБ, цяпер — абласны мастацкі музей.

Мураваны будынак узведзены ў 1883 годзе па праекце архітэктара Міністэрства юстыцыі А. С. Камінскага[ru][1][заўв 1] і інжынера М. Ф. Карчэўскага. Уваходзіў у ансамбль Саборнай плошчы (сучасная плошча Свабоды), галоўным фасадам арыентаваны на плошчу. Манументальны П-падобны ў плане будынак складаецца з галоўнага трохпавярховага, прыбудаваных да тарца, якія ўтвараюць унутраны двор, з уездам праз арку з боку плошчы. Галоўны корпус мае цэнтральны рызаліт, завершаны атыкавай сценкай з трохвугольным франтонам. Фасады маюць прамавугольныя (на 1-м і 3-м паверхах) і арачныя (на 2-м паверсе) аконныя праёмы, дэкараваныя ліштвамі. Фасады па вуглах і ў рызаліце апрацаваны рустам, дэкараваны пілястрамі на 2-м паверсе. Планіроўка калідорнага тыпу з двухбаковым размяшчэннем службовых памяшканняў. Інтэр’еры багата ўпрыгожаны: ляпныя плафоны, разеткі, карнізы, пілястры і інш.

  1. У беларускіх крыніцах падаецца як І. П. Камінскі ці Л. П. Камінскі
  1. Каминский Александр Степанович // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2000-. — 752 с.
  • Будынак акруговага суда // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 597.
  • Витебский областной комитет // Витебск: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — ISBN 5-85700-004-1.
  • Грамадскія і мемарыяльныя збудаванні // Якімовіч, Ю. А. Помнікі мураванага грамадзянскага дойлідства Віцебска XIX — пачатку XX ст. / Ю. А. Якімовіч. — Мн., 1990. — С. 18-19.
  • В. Б. Караткевіч, В. М. Чарнатаў. Будынак, у якім быў створаны ваенна-рэвалюцыйны камітэт // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.