Мікалай Пятровіч Чэпік
Мікалай Пятровіч Чэпік | |
---|---|
Мікалай Чэпік | |
Дата нараджэння | 16 красавіка 1960 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 лютага 1980 (19 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | |
Званне |
|
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Пятровіч Чэпік (16 красавіка 1960, в. Первы Май, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 29 лютага 1980, Афганістан) — Герой Савецкага Саюза, намеснік камандзіра інжынерна-сапёрнага ўзвода 317-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага палка ў складзе 40-й арміі Чырванасцяжнай Туркестанскай ваеннай акругі, гвардыі старшы сяржант.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У мірны час, да пачатку Афганскай вайны, працаваў манцёрам на Мінскай станцыі пуцей Беларускай чыгункі. У 1978 гозе быў прызваны ў рады Савецкай Арміі і адпраўлены служыць у Афганістан у складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў.
Подзвіг[правіць | правіць зыходнік]
29 лютага 1980 года ў адным з баёў быў паранены ў нагу і акружаны маджахедамі. Каб не патрапіць у рукі ворага жывым, ён падарваў міну, ад аскепкаў якой загінуў, знішчыўшы 32 маджахеды.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Званне Героя Савецкага Саюза старэйшаму сяржанту Чэпік М. П. было прысвоена пасмяротна Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ад 28 красавіка 1980 года.
Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2003 года № 575 пасмяротна ўзнагароджаны медалём «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана». Быў занесены ў Кнігу пашаны ЦК ВЛКСМ. Імя Героя носяць вуліца ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі і школа, у якой ён вучыўся. У канцы снежня 2004 года помнік Герою Савецкага Саюза М. П. Чэпіка адкрыты ў абласным цэнтры Віцебскай вобласці ў горадзе Віцебску[1].
-
Дружны. Валун з памятнай таблічкай: "Вуліца названа ў гонар Героя Савецкага Саюза ваяра інтэрнацыяналіста гвардыі старэйшага сяржанта Мікалая Чэпіка".
-
Дружны. Валун з памятнай таблічкай: "Вуліца названа ў гонар Героя Савецкага Саюза ваяра інтэрнацыяналіста гвардыі старэйшага сяржанта Мікалая Чэпіка".
-
Мар’іна Горка, мемарыяльная дошка ў памяць аб загінулым у Афганістане уражэнцаў Пухаўшчыны.
-
Мар'іна Горка. Алея воінскай славы і экспазіцыя баявой тэхнікі 2.jpg
Зноскі
- ↑ https://rytan.schools.by/pages/ga-brpa Архівавана 18 чэрвеня 2021.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 16 красавіка
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне
- Памерлі 29 лютага
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Афганістане
- Пахаваныя ў Блужы
- Выпускнікі Блужскай школы
- Постаці паветрана-дэсантных войскаў СССР і Расіі
- Асобы
- Сяржанты і старшыны СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана» (Беларусь)
- Савецкая гвардыя