Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
ДУ "Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей"
Manor house of Bonch-Osmolovsky in Bloń. Facade.jpg
Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей
Заснаваны 1964
Месцазнаходжанне Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, Блонь
Тэлефон +375 (1713) 34-1-43; +375 (1713) 75-0-24
Адкрыты 09:00 - 17:00 - выхадныя нядзеля, панядзелак
blonmuseum.nethouse.ru

Дзяржаўная ўстанова «Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей» — комплекс музеяў гісторыі Пухавіцкага раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пухавіцкі краязнаўчы музей, заснаваны ў 1964 г., адкрыты ў 1968 г. як школьны ў в. Дукора, з 1969 г. народны, з 1974 г. мае сучасную назву. Арганізатарам і першым дырэктарам быў В. Н. Свістун. 3 1993 г. размешчаны ў в. Блонь у сядзібным доме рэвалюцыянера-народніка А. В. Бонч-Асмалоўскага. На 2019 г. дырэктарам з’яўляўся Аляксандр Аляксандраіч Прановіч.

Фонды[правіць | правіць зыходнік]

Музей мае больш за 1,5 экспанатаў. У экспазіцыі прадстаўлены ўнікальныя прадметы археалогіі ранняга жалезнага веку і сярэднявечча (археалагічная і нумізматычная калекцыі), выяўленыя падчас раскопак на тэрыторыі Пухавіцкага раёна, дакументы і кнігі з асабістай бібліятэкі сям’і народнікаў-рэвалюцыянераў Бонч-Асмалоўскіх, якія з’яўляліся гаспадарамі маёнтка — дзе цяпер размешчаны музей, матэрыялы пра землякоў-удзельніц грамадзянскай грамадзянскай вайны 1918—1920 гг. і Вялікай Айчыннай вайны, прадметы вязняў лагераў смерці, асабістыя рэчы і ўзнагароды воінаў, партызан і Герояў Савецкага Саюза, кампазітара І. М. Лучанка, калекцыя малюнкаў і карцін мастака-партызана Г. Ф. Бржазоўскага, рукапісныя творы пісьменніка-земляка Васіля Гарбацэвіча, прадметы ручной апрацоўкі лёну і вырабы з яго XIX — пачатку ХХ стст., калекцыя прадметаў сялянскага побыту, вырабы ткацтва, саломапляцення, разьбы па дрэве, экспазіцыя пчалярства.

Аддзелы[правіць | правіць зыходнік]

Музей Героя Савецкага Саюза Мікалая Чэпіка[правіць | правіць зыходнік]

«Музей Героя Савецкага Саюза Мікалая Чэпіка» — музей гісторыі Героя Савецкага Саюза Мікалая Чэпіка. З’яўляецца аддзелам ДУ «Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей». Знаходзіцца ў вёске Блужа ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Музей расказвае пра дзіцячыя, школьныя гады, службе ў Савецкім Войску і подзвігу Мікалая Чэпіка ў далёкім Афганістане, пра 5-ую брыгаду спецыяльнага прызначэння, пра ваяроў-інтэрнацыяналістах, пра гісторыю Блужы, яе людзях.

Музей партызанскай славы[правіць | правіць зыходнік]

«Музей партызанскай славы» — музей пра партызанскім руху на тэрыторыі Пухавіцкага раёна ў гады другой сусветнай вайне. З’яўляецца аддзелам ДУ «Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей». Знаходзіцца ў вёске Гарэлец ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыя расказвае пра партызанскі рух на тэрыторыі Пухавіцкага раёна ў гады другой сусветнай вайны, пра брыгады 2-ой і 3-вой Мінскіх "Беларусь, «Буравеснік», партызанскіх атрадах імя Сталіна «Помснік», пра пісьменніка, падпольшчыка ў гады войны Макару Паслядовічу і іншых вядомых людзях краю.

Музей і мастацкая галерэя[правіць | правіць зыходнік]

«Музей і мастацкая галерэя» — з’яўляецца аддзелам ДУ «Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей». Знаходзіцца ў г. Мар'іна Горка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь. У мастацкай галерэі ёсць тры выставачных залы. Літаратурны пакой паэта, драматурга Алеся Бачылы; экспазіцыя «Якуб Колас: прырода і людзі роднага краю»; зала «Прырода». У экспазіцыі аддзела пададзены жывапіс і графіка прафесійных мастакоў-выхадцаў Пухавіцкага раёна — Васіля Барташэвіча, Леаніда Леўчанкі, Аляксандра Фінскага і датычных з раёнам: Леаніда Гоманава, Васіля Высочына, Генрыха Бржазоўскага. Наведаўшы экспазіцыю «Якуб Колас: прырода і людзі роднага краю», можна падрабязна пазнаёміцца пра знаходжанне народнага паэта ў летні перыяд у маляўнічых кутках Пухаўшчыны ў даваенны і паваенны перыяды.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]