Міклаш Немет
| Міклаш Немет | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Miklós Németh | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Карай Грос | ||||||
| Пераемнік | Ёжэф Антал | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | пасада адноўлена | ||||||
| Пераемнік | Ёжэф Антал | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
24 студзеня 1948[1][2][…] (78 гадоў) |
||||||
| Нацыянальнасць | венгр | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя |
|
||||||
| Адукацыя |
|
||||||
| Узнагароды |
Point Alpha Prize[d] (2014) |
||||||
Мі́клаш Не́мет (венг.: Németh Miklós; нар. 14 студзеня 1948, Монак, Венгрыя) — венгерскі палітык, апошні прэм’ер-міністр Венгерскай народнай рэспублікі (23 лістапада 1988 — 23 мая 1990). Прадстаўнік Венгерскай сацыялістычнай рабочай партыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Эканамічны ўніверсітэт імя Карла Маркса, адзін год навучаўся ў Гарвардзе. У 1976 годзе ўступіў у ВСРП. З 1981 года працаваў у аддзеле эканамічнай палітыкі ВСРП, у 1986 годзе ўзначаліў аддзел. У 1987 годзе стаў сакратаром эканамічнай палітыкі ЦК ВСРП, а 24 лістапада 1988 года быў прызначаны кіраўніком Савета міністраў (прэм’ер-міністрам). Пры ім пачаліся эканамічныя рэформы і мірны дэмантаж сацыялістычнай сістэмы. Былі перапахаваны ахвяры паўстання 1956 года; бежанцам з ГДР, якія збіраліся ў Венгрыі, было дазволена перайсці мяжу з Аўстрыяй, каб шукаць палітычнага сховішча ў ФРГ.
У 1990 годзе сышоў у адстаўку на карысць былога дысідэнта Ёжэфа Антала. У 1990—2000 был віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.
Зноскі
- ↑ Hovanyecz L. Az átmenet miniszterelnöke — Népszabadság, 2008. Праверана 23 сакавіка 2015.
- ↑ Miklós Németh // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Hovanyecz L. Az átmenet miniszterelnöke — Népszabadság. Праверана 23 сакавіка 2015.
- ↑ https://www.kommunizmuskutato.hu/eletrajzok/nemeth-miklos Праверана 12 ліпеня 2025.
- ↑ а б https://neb.hu/hu/nemeth-miklos Праверана 12 ліпеня 2025.