Віктар Орбан
Віктар О́рбан (венг.: Orbán Viktor; нар. 31 мая 1963[1][2][…], Секешфехервар) — венгерскі палітык, Прэм’ер-міністр Венгрыі (1998—2002, 2010—2026). Старшыня партыі ФІДЭС (Альянс маладых дэмакратаў).
У канцы 1980-х быў адным з заснавальнікаў апазіцыйнай уладам ВНР партыі ФІДЭС, у 1990 годзе ўпершыню абраны ў парламент. Упершыню стаў прэм’ер-міністрам у 1998 годзе. На выбарах 2010 года яго партыя ФІДЭС з партнёрамі атрымала большасць месцаў у парламенце з прычыны няўдалай эканамічнай палітыкі сацыял-дэмакратаў, новая кіруючая кааліцыя атрымала 263 месцы ў парламенце. Орбан афіцыйна прызначаны на пасаду прэм’ер-міністра 29 мая 2010 года.
Віктар Орбан узначальваў кабінет міністраў Венгрыі ў 2010—2018 гадах. Перамога кіруючай кааліцыі на выбарах у 2018 годзе дала магчымасць яму стаць на чале ўрада чацвёрты раз. 10 мая 2018 парламент Венгрыі зацвердзіў Віктара Орбана на пасаду прэм’ер-міністра краіны на новы чатырохгадовы тэрмін[9].
Па веравызнанні кальвініст. Жанаты, мае пяць дзяцей.
Партыя Віктара Орбана прайграла парламенцкія выбары ў Венгрыі 12 красавіка 2026 года партыі Петэра Мадзьяра[10].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Viktor Orbán // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Viktor Orban // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.historyatlas.com/people/viktor-orban/ Праверана 16 красавіка 2026.
- ↑ https://www.pbs.org/newshour/world/hungarian-prime-minister-viktor-orban-ousted-after-painful-election-result-ending-16-years-in-power Праверана 17 красавіка 2026.
- ↑ Katalog der Deutschen Nationalbibliothek Праверана 14 красавіка 2026.
- 1 2 Тука Г. Б. Миротворець — 2014. Праверана 28 красавіка 2026.
- ↑ http://hetek.hu/belfold/200702/orban_hite
- ↑ Országgyűlés Parliamentary Information System Праверана 7 верасня 2025.
- ↑ blr.belta.by
- ↑ Kottasová, Christian Edwards, Ivana. Live updates: Trump ally Viktor Orbán concedes defeat after 16 years as prime minister (англ.). CNN (12 красавіка 2026). Праверана 12 красавіка 2026.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Віктар Орбан у Вікіцытатніку | |
| Віктар Орбан на Вікісховішчы |
- Прэм’ер-міністры Венгрыі
- Дэпутаты Нацыянальнага сходу Венгрыі
- Нарадзіліся 31 мая
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Секешфехервары
- Члены партыі «Фідэс»
- Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Святога Савы
- Кавалеры Вялікага Крыжа французскага Ордэна «За заслугі»
- Кавалеры ордэна РПЦ «Славы і Гонару»
- Кавалеры венгерскага ордэна Заслуг
- Кавалеры Ордэна Вялікага князя літоўскага Гедзіміна
- Кавалеры Каралеўскага ордэна Камбоджы
- Кавалеры ордэна Рэспублікі Сербія
- Асобы
- Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў