Мікола Воранаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Мікола (Мікалай Гаўрылавіч) Воранаў (нар. 13 снежня 1936, вёска Віры, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння сямігодкі працаваў у леспрамгасе, Задзвінскай МТС, служыў у ВМФ на Балтыцы. Пасля дэмабілізацыі супрацоўнічаў у суражскай, аршанскай, сенненскай раённых газетах, незадоўга да выхаду на пенсію — у шаркаўшчынскай раённай газеце «Кліч Радзімы».

Літаратурнай працай пачаў займацца ў 1952 г. Яго вершы і замалёўкі друкаваліся ў часопісе «Советский моряк», газетах «Страж Балтыкі», «Советский флот».

Першае апавяданне «Прымак» апублікавана ў 1963 г. у газеце «Віцебскі рабочы». Выйшлі зборнікі апавяданняў і аповесцей «Ветраны дзень» (1976), «Перад адлігай» (1984). У часопісе «Маладосць» надрукаваны аповесці «Завея», «Вадалазы», у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва» — апавяданні «Чалавек з дарогі», «Цёплая восень», «Раннія замаразкі», «Суседзі» і іншыя.

Апавяданні Міколы Воранава перакладаліся на балгарскую, рускую, украінскую, чувашскую мовы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]