Міксаспарыдыі
Міксаспарыдыі | ||||||||||
![]() Alataspora solomoni | ||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||
Myxosporea Bütschli, 1881 | ||||||||||
Атрады | ||||||||||
| ||||||||||
|
Міксаспарыдыі, слізістыя спаравікі (Myxosporea) — клас (атрад) прасцейшых (існуюць іншыя класіфікацыі).
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Дарослыя міксаспарыдыі, якія жывуць у поласцях органаў, — амёбападобыыя шмат'ядравыя плазмодыі, памеры іх вар'іруюць ад некалькіх дзесяткаў мкм да 2 см. Міксаспарыдыі, якія жывуць у тканках, утвараюць цысты, пухліаы памерамі да 2 см у дыяметры, запоўненыя цытаплазмай і шматлікімі ядрамі (вегетатыўнымі і генератыўнымі). Вегетатыўныя ядры вызначаюць абменныя працэсы, сінтэз бялкоў, рост і інш. 3 генератыўыых ядраў і плазмы ўтвараюцца споры.
Жыццёвы цыкл міксаспарыдый характарызуецца спараганіяй і полавым працэсам. У спорах ёсць зародак і капсулы з жыгучымі вінтападобна закручанымі ніткамі, якія служаць для прымацаваыня да сценак кішэчпіка рыб. Полавы працэс тыпу аўтагаміі — зліццё 2 гаплоідыых ядраў пры ўтварэнні зародка са споры. Рыба заражаецца пераважна вясной і летам пры заглынанні разам з вадой спораў, з якіх у к|шэчніку выходзяць амёбападобныя зародкі. Па крыві зародкі трапляюць у оргаяы і тканкі і развіваюцца ў дарослых асобін.
Віды і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
У сусветнай фаўне больш за 1000 відаў. На Беларусі найбольш вядомы міксасома мазгавая (Myxobolus cerebralis) і міксаболюс карпавы (Myxobolus cyprini) — узбуджальнікі міксаспарыдыезаў рыб, а таксама міксапратэус хвастаты (Myxoproteus caudatus), міксідыум цёмны. Тканкавыя або поласцевыя паразіты рыб, пашкоджваюць жабры, скуру, мышцы, жоўцевы і мачавы пузыры, нярвовую сістэму і інш. (Ніколі не паразітуюць у поласці кішэчніка).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Заяц Р. Міксаспарыдыі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5 т. Т. 3. — Мн.: БелСЭ, 1984.