Мікіта Іосіфавіч Перавознікаў
Мікіта Іосіфавіч Перавознікаў | ||||
---|---|---|---|---|
Дата нараджэння | 27 студзеня 1908 | |||
Месца нараджэння | ||||
Дата смерці | 6 кастрычніка 1966 (58 гадоў) | |||
Месца смерці | ||||
Месца пахавання | ||||
Прыналежнасць | СССР | |||
Род войскаў | пяхота | |||
Званне | старшы сяржант | |||
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна | |||
Узнагароды і званні |
|
Мікіта Іосіфавіч Перавознікаў (1908—1966) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 14 студзеня (27 студзеня па новаму стылю) 1908 года ў вёсцы Чачэвічы Расійскай імперыі, цяпер Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. Беларус.
Скончыў пяць класаў школы, затым — курсы жывёлаводаў і ветэрынарных фельчараў. Працаваў брыгадзірам, затым загадчыкам фермы. З 1939 па жнівень 1941 года быў камандзірам ветэрынарнага ўзвода пры Магілёўскім абласным упраўленні міліцыі.[1] У шэрагах Чырвонай Арміі з 1930 па 1933 год, са жніўня 1941 па студзень 1942 года і з лютага 1944 года. У лютым-ліпені 1942 года знаходзіўся ў акружэнні.[2]. З ліпеня 1942 па люты 1944 года — камандзір аддзялення 425-га партызанскага атрада 11-й быхаўскай брыгады.
Памочнік камандзіра ўзвода 244-га гвардзейскага стралковага палка (82-я гвардзейская стралковая дывізія, 8-я гвардзейская армія, 1-ы Беларускі фронт) гвардыі старшы сяржант Перавознікаў 19 жніўня 1944 года падчас бою на паўднёвым захадзе ад горада Магнушаў (Польшча) адным з першых уварваўся ў траншэю праціўніка, з асабістай зброі ліквідаваў 6 гітлераўцаў. Быў паранены, але застаўся ў страі.
Загадам па 82-й гвардзейскай стралковай дывізіі ад 16 верасня 1944 года старшы сяржант Перавознікаў Мікіта Іосіфавіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[3].
Разведчык таго ж палка Перавознікаў у складзе групы захопу 21 снежня 1944 года ў раёне населенага пункта Зосін (на паўднёвым захадзе ад горада Варка, Польшча) пранікнуў у размяшчэнне ворага, гранатамі знішчыў двух кулямётчыкаў, прыкрыў адыход групы разведчыкаў, захапіў у палон гітлераўца.
Загадам па 8-й гвардзейскай арміі ад 13 студзеня 1945 года гвардыі старшы сяржант Перавознікаў Мікіта Іосіфавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[3].
22 студзеня ў баі па ліквідацыі акружанай групіроўкі праціўніка ў горадзе Познань (Польшча) пры штурме крэпасці Цытадэль гвардыі старшы сяржант Перавознікаў разам з байцамі скрытна пранікнуў у дом, дзе знішчыў 14 варожых салдат і афіцэраў. Адразу ж павёў групу аўтаматчыкаў на наступны ўмацаваны пункт гітлераўцаў. Вораг спрабаваў вярнуць страчаныя пазіцыі. Адбіваючы контратакі, байцы групы Перавознікава знішчылі яшчэ 9 фашыстаў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за мужнасць, адвагу і гераізм гвардыі старшы сяржант Перавознікаў Мікіта Іосіфавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[3].
У 1945 годзе М. І. Перавознікаў быў дэмабілізаваны. Вярнуўшыся на радзіму, працаваў старшынёй калгаса. З 1948 года жыў у вёсцы Домнава Праўдзінскага раёна Калінінградскай вобласці, дзе працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады, затым старшынёй калгаса і загадчыкам клуба. Член КПСС з 1950 года.
Памёр 6 кастрычніка 1966 года. Пахаваны ў вёсцы Домнава Праўдзінскага раёна.[4]
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Узнагароджаны ордэнамі Славы 1-й (15 мая 1946, № 1725), 2-й (13 студзеня 1945, № 7032) і 3-й (16 верасня 1944 г., № 239860) ступеняў, а таксама медалямі[3].
Зноскі
- ↑ Перевозников Никита Иосифович Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Перевозников Никита Иосифович
- ↑ а б в г Мікіта Іосіфавіч Перавознікаў на сайце «Героі краіны»
- ↑ Некрополь Героев Калининградской области
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. — Минск, 2006.
- Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 27 студзеня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Быхаўскім павеце
- Памерлі 6 кастрычніка
- Памерлі ў 1966 годзе
- Памерлі ў Калінінградскай вобласці
- Пахаваныя ў Калінінградскай вобласці
- Кавалеры ордэна Славы
- Асобы
- Поўныя кавалеры ордэна Славы
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Члены КПСС