Перайсці да зместу

Мікіта Андрэевіч Сцяпанаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікіта Андрэевіч Сцяпанаў
Никита Андреевич Степанов
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1913(1913-10-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 верасня 1953(1953-09-22) (39 гадоў)
Месца смерці
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19421945
Званне
Старшы сяржант
Старшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Мікіта Андрэевіч Сцяпанаў (13 кастрычніка 1913 года, в. Васільеўка — 22 верасня 1953 года) — памочнік камандзіра шабельнага ўзвода 58-га кавалерыйскага палка (16-я гвардзейская кавалерыйская дывізія, 7-й гвардзейскі кавалерыйскі корпус, 61-я армія, Цэнтральны фронт), гвардыі старшы сяржант, Герой Савецкага Саюза (1944).

26 верасня 1943 года Мікіта Сцяпанаў пры падрыхтоўцы да фарсіравання Дняпра каля вёскі Ніўкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці, пераправіўшыся на супрацьлеглы бераг, захапіў палоннага, які даў каштоўныя выведвальныя звесткі. У баі за вёску Галкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці М. А. Сцяпанаў разведаў сістэму агню ў абароне саперніка.

Нарадзіўся 13 кастрычніка 1913 года ў вёсцы Васільеўка (цяпер — Ермякееўскі раён Башкартастана) ў сялянскай сям’і[1]. Рускі. Атрымаў пачатковую адукацыю. Да прызыву ў армію працаваў у калгасе.

У Чырвоную Армію прызваны ў студзені 1942 года Ермякееўскім райваенкаматам. На фронце Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1943 года.

Памочнік камандзіра шабельнага ўзвода 58-га кавалерыйскага палка (16-я гвардзейская кавалерыйская дывізія, 7-й гвардзейскі кавалерыйскі корпус, 61-я армія, Цэнтральны фронт) гвардыі старэйшы сяржант Н. А. Сцяпанаў асабліва вызначыўся пры выкананні складаных задач у выведцы пры падрыхтоўцы да фарсіраванні ракі Дняпро 26 верасня 1943 года ля вёскі Ніўкі Гомельскай вобласці.

Пасля вайны вярнуўся ў вёску Васільеўку, працаваў аб’ездчыкам ў Ермякееўскім лясніцтве.

Памёр 22 верасня 1953 года, пахаваны ў вёсцы Васільеўка.

«…Пры фарсіраванні ракі Дняпро… тав. Сцяпанаў пад покрывам ночы ўдваіх з таварышам пераправіўся на рыбацкай лодцы на правы бераг, дзейнічаючы асцярожна і смела, увайшоў у траншэю праціўніка, закалоў аднаго салдата нажом і аднаго захапіў у палон, і пераправіў яго на правы бераг Дняпра, даставіў у штаб палка.

У баі за населены пункт Галкі тав. Сцяпанаў атрымаў задачу ўдваіх з таварышам перабрацца ў тыл праціўніка і выявіць месцазнаходжанне яго агнявых кропак. Ноччу яны выйшлі на выкананне задачы. Зняўшы бясшумна двух чалавек, смелыя разведчыкі зайшлі ў тыл фашыстаў… Выявіўшы дакладна месцазнаходжанне агнявых кропак, разведчыкі раніцай вярнуліся ў полк, а праз паўгадзіны нашы артылерысты грамілі агнявыя кропкі праціўніка»[2].

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 15 студзеня 1944 года[2][3].

Імем Героя названа вуліца ў с. Ермякеева (Башкартастан); яго імя высечана на мармуровай пліце, усталяванай у адным з залаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Зноскі

  1. Мікіта Андрэевіч Сцяпанаў на сайце «Героі краіны»
  2. а б в Наградные документы у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа».
  3. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
  • Несокрушимые. — Уфа, 1985. / с. 174—204
  • Слаўныя сыны Башкірыі. — Уфа, 1979, кн. 4. / стр. 31-34.
  • Башкирская энциклопедия. Гл. рэд. М. А. Ильгамов; т. 5. П-С. — Уфа: Башкирская энциклопедия, 2009. — 576 с. — ISBN 978-5-88185-072-2.