Перайсці да зместу

Мікіта Дзмітрыевіч Капленка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Мікіта Капленка
Поўнае імя Мікіта Дзмітрыевіч Капленка
Нарадзіўся 18 верасня 1995(1995-09-18)[1] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 190 см
Вага 83 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Сокал
Нумар 8
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2019 Беларусь Дынама (Мінск) 73 (0)
2015 →  Беларусь Бяроза-2010 26 (7)
2020 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 17 (1)
2021 Расія Чайка (Песчанакопскае) 11 (0)
2021—2022 Расія Валгар (Астрахань) 29 (0)
2023—2024 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 31 (1)
2024— Расія Сокал (Саратаў)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (1)
2014—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 7 (0)
  1. ↑ Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 ліпеня 2024.
  2. ↑ Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 студзеня 2017

Мікіта Капленка (нар. 18 верасня 1995, Маладзечна) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Сокал» з Саратава.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец дзіцячай школы мінскага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль клуба. У дублі апусціўся з першапачатковай пазіцыі нападніка на пазіцыю паўабаронцы. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў клубе Першай лігі «Бяроза-2010».

У студзені 2016 года «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Капленка вярнуўся ў «Дынама», дзе стаў працаваць з асноўнай камандай[3]. Сезон 2016, аднак, пачаў у дублі, пазней стаў трапляць на лаўку запасных асноўнай каманды. 4 чэрвеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўвесь матч супраць брэсцкага «Дынама» (4:1), і з таго часу замацаваўся ў асноўным складзе мінчан на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У лістападзе 2016 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з дынамаўцамі[4].

Пачынаў сезон 2017 у якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. Улетку страціў месца ў складзе і стаў часцей заставацца на лаўцы запасных, у кастрычніку вярнуўся ў асноўны склад. У красавіку 2018 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[5].

Сезон 2019 пачынаў у дублі, з мая стаў выступаць у стартавым складзе асноўнай каманды, аднак з верасня часцей заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2020 года кантракт з дынамаўцамі быў разарваны[6], і неўзабаве паўабаронца стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[7]. Прапусціў пачатак сезона 2020, у далейшым замацаваўся ў складзе жодзінцаў і дапамог клубу выйграць бронзавыя медалі чэмпіянату.

У студзені 2021 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[8] і неўзабаве стаў іграком «Чайкі» з расійскай ФНЛ[9]. У ліпені 2021 года «Чайка» была адпраўлена ў трэці дывізіён. Паўабаронца яшчэ некаторы час гуляў за каманду, аднак у жніўні пакінуў клуб[10].

У верасні 2021 года папоўніў склад астраханскага «Валгара»[11]. Пакінуў клуб у лістападзе 2022 года[12].

У снежні 2022 года падпісаў трохгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[13]. У чэрвені 2024 года пакінуў «Шахцёр»[14] і далучыўся да саратаўскага «Сокала»[15].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе гуляў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў сярэдзіне другога тайму матча супраць Казахстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. Пазней трывала выклікаўся ў моладзевую зборную, хоць часцей заставаўся на лаўцы запасных. Усяго за моладзевую зборную правёў 7 матчаў.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Матчы Галы
2011дубльДынама10
2012дубльДынама307
2013дубльДынама303
2014дубльДынама302
2015Д2Бяроза-2010267
2016Д1Дынама160
2017Д1Дынама200
2018Д1Дынама230
2019Д1Дынама140
2020Д1Тарпеда-БелАЗ171
2020/21 (2)Д2Чайка80
2021/22 (пач.)Д3Чайка30
2021/22Д2Валгар240
2022/23 (1)Д2Валгар50
2023Д1Шахцёр221
2024 (1)Д1Шахцёр90
  1. ↑ Nikita Kaplenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ↑ https://www.pressball.by/footballstat/nikita_kaplenko/
  3. ↑ Бондаренко, Капленко и еще три экс-игрока «Березы-2010» вызваны на сбор в минское «Динамо» (руск.). by.tribuna.com.
  4. ↑ Футбол. Никита Капленко подписал новый контракт с минским "Динамо", рассчитанный сроком на два года (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (18 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2016.
  5. ↑ Капленко и Лапун продлили контракты с минским "Динамо" (руск.). football.by (2 красавіка 2018). Праверана 30 ліпеня 2024.
  6. ↑ Никита Капленко покинул минское "Динамо" (руск.). football.by (16 студзеня 2020). Праверана 30 ліпеня 2024.
  7. ↑ Капленко перешел в "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (21 студзеня 2020). Праверана 30 ліпеня 2024.
  8. ↑ Капленко ушел из "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (16 студзеня 2021). Праверана 30 ліпеня 2024.
  9. ↑ Никита Капленко подписал контракт с российской "Чайкой" (руск.). football.by (18 студзеня 2021). Праверана 30 ліпеня 2024.
  10. ↑ Никита Капленко расстался с "Чайкой" (руск.). football.by (18 жніўня 2021). Праверана 30 ліпеня 2024.
  11. ↑ Никита Капленко перешел в астраханский "Волгарь" из российской ФНЛ (руск.). football.by (7 верасня 2021). Праверана 30 ліпеня 2024.
  12. ↑ Никита Капленко покинул "Волгарь" и близок к контракту с "Шахтером" (руск.). football.by (1 снежня 2022). Праверана 30 ліпеня 2024.
  13. ↑ Футбол. Никита Капленко подписал трехлетний контракт с "Шахтером" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (23 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2022. Праверана 23 снежня 2022.
  14. ↑ Из "Шахтера" ушел еще один опытный игрок (руск.). football.by (28 чэрвеня 2024). Праверана 30 ліпеня 2024.
  15. ↑ Никита Капленко перешел в "Сокол" Алексея Баги (руск.). football.by (29 чэрвеня 2024). Праверана 30 ліпеня 2024.