Міласлаў Кабелач
Міласлаў Кабелач | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 1 жніўня 1908[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 верасня 1979[1][2][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | арганіст, дырыжор, кампазітар |
Інструменты | арган |
Жанры | сімфонія, класічная музыка і electroacoustic music[d] |
Мі́ласлаў Ка́белач (чэшск.: Miloslav Kabeláč, 1 жніўня 1908, Прага — 17 верасня 1979, Прага) — чэшскі кампазітар, дырыжор, педагог. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі (1965).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся ў 1928—1931 гадах у Пражскай кансерваторыі, у 1931—1932 гадах у Школе майстроў пры ёй. Выкладаў у кансерваторыі, з 1958 года прафесар. У 1932—1954 гадах (з перапынкам) музычны рэжысёр, музычны рэдактар, дырыжор Пражскага радыё.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Яго музыцы ўласціва апора на традыцыі нацыянальнага музычнага фальклору ў спалучэнні з новымі прыёмамі пісьма. Эксперыментаваў у галіне электроннай музыкі. Сярод твораў: 8 сімфоній (1942—1968), пасакалля «Містэрыя часу» (1957), 2 уверцюры, «Гамлетаўскія імправізацыі» і цыкл «Адлюстраванне» (1964) для аркестра; 2 кантаты; «Містэрыя цішыні»; т. зв. электронна-акустычная кампазіцыя «6 карцін з чэшскіх летапісаў» (1970) і інш.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ 3,0 3,1 Miloslav Kabeláč // Český hudební slovník osob a institucí
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Празе
- Памерлі 17 верасня
- Памерлі ў 1979 годзе
- Памерлі ў Празе
- Выпускнікі Пражскай кансерваторыі
- Кампазітары паводле алфавіта
- Кампазітары Чэхіі
- Дырыжоры Чэхіі
- Выкладчыкі Пражскай кансерваторыі
- Арганісты Чэхіі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі