Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эмблема Мінскага міжнароднага кніжнага выстаўкі-кірмашу.

Мі́нская міжнаро́дная кні́жная вы́стаўка-кірма́ш — беларускі кніжны форум, які арганізуюць Міністэрства інфармацыі, Мінскі гарвыканкам, Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

XXVI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш прайшла 610 лютага 2019 года пры ўдзеле Міністэрства замежных спраў, Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, ААТ «Белкніга», ТАА «Макбел». Была прысвечана Году малой радзімы і ІІ Еўрапейскім гульням, а таксама юбілеям класікаў беларускай літаратуры і памятным гістарычным датам Беларусі. Праведзена на пляцоўках выставачнага комплексу, у кніжных магазінах, бібліятэках і музеях, былі арганізаваны літаратурныя экскурсіі, паэтычныя маршруты і тэматычныя семінары. Абмяркоўваліся сусветныя тэндэнцыі ў афармленні кніг, краўдфандынг, літаратурная крытыка і блогінг, работа ў сацыяльных сетках і іншыя пытанні кніжнай галіны.

У час выстаўкі арганізаваны сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, мастакамі, прэзентацыі кніг, круглыя сталы, аўтограф-сесіі, майстар-класы, працавала дзіцячая пляцоўка. Экспазіцыя «Друкарскі двор XVI стагоддзя» прадэманстравала ўнікальную абстаноўку старадаўняга друкарскага двара. Адбыўся міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час» з удзелам аўтараў з краін блізкага і далёкага замежжа, а таксама семінар маладых літаратараў і перакладчыкаў. Прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў 58-га нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» і конкурсу маладых літаратараў «Першацвет». Пачэсным госцем форуму сталі Злучаныя Штаты Амерыкі[1][2].

Зноскі

  1. "XXVI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш". «Звязда». 1 лютага 2019. Праверана 2019-02-06.
  2. "Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе 6-10 лютага". Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 2019-02-06.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]