Мінскхлебпрам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мінскхлебпрам
Тып Унітарнае прадпрыемства
Заснаванне май 1972
Заснавальнікі Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт
Размяшчэнне Мінск, вул. Віцебская, д. 17
Ключавыя постаці Уладзімір Талайка, Віктар Пашкоўскі
Галіна харчовая прамысловасць
Прадукцыя абаранкі, вафлі, караваі, пернікі, пячэнне, пірожныя, сухары, тарты, цеста, хлеб
Матчына кампанія Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт
Сайт minskhleb.by

«Мінскхлебпрам» — найбольшае хлебапякарнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў траўні 1972 года ў Мінску на аснове 5 хлебазаводаў горада.

На 2013 г. меў сярэднесутачную магутнасць вытворчасці хлебабулачных вырабаў — 400 тон, кандытарскіх вырабаў — 20 т., больш за 20 т. абаранкаў і сухароў, 15 тон пернікаў і выпечкі. На 2013 г. меў звыш 200 аўтамабіляў для дастаўкі вырабаў.

На 2015 г. прадпрыемства ўключае рамонтна-механічны завод, санаторый «Журавушка» (пасёлак Нарач, Мядзельскі раён) і 6 хлебазаводаў:

  • «Аўтамат» (вул. Слясарная, д. 41; засн. 1940 г., магутнасць — 140 тон вырабаў за суткі);
  • № 2 (вул. Крапоткіна, д. 33; засн. 1910 г.; магутнасць — 41,7 тн. за суткі);
  • № 3 (пр. Партызанскі, д. 97; засн. 1953 г., магутнасць — 43 тоны за суткі);
  • № 4 (вул. Казінца, д. 31; засн. 1956 г.);
  • № 5 (вул. Каліноўскага, д. 4; засн. 1967 г.; магутнасць — 100 тон за суткі);
  • № 6 (вул. Гурскага, д. 19; засн. 1981 г., магутнасць — 55,5 тон за суткі).

На 2015 г. гандлёвая сетка прадпрыемства ўключала 8 крам «Каравай» (пр. Незалежнасці, д. 38), «Свежы хлеб» (5) і «Хлебны куток», 2 кавярні і піцэрыю, замежнае гандлёвае прадстаўніцтва ў Смаленску (Расія).

Мінуўшчына[правіць | правіць зыходнік]

Першым кіраўніком «Мінскхлебпрама» быў Іван Забара. На 2007 г. вытворчая магутнасць прадпрыемства ў суткі складала 330 тон хлебабулачных вырабаў, 11 т. тартоў і пірожных, 16 тон пернікаў[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Дзмітрый Альфер. Хлеб на стале // Звязда : газета. — 9 лютага 2007. — № 27 (25892).(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]