Міністэрства мантажных і спецыяльных будаўнічых работ БССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міністэрства мантажных і спецыяльных будаўнічых работ БССР
скарочана — Мінмантажспецбуд
Пячаткі ўсіх міністэрстваў БССР выкарыстоўвалі герб БССР
Пячаткі ўсіх міністэрстваў БССР выкарыстоўвалі герб БССР
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя БССР
Папярэдняе ведамства Міністэрства будаўніцтва БССР
Дата скасавання 10 студзеня 1992
Заменена на Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
Вышэйшае ведамства Савет Міністраў БССР
Штаб-кватэра вул. Мяснікова, 39, Мінск 220618

Міністэ́рства манта́жных і спецыя́льных будаўні́чых рабо́т Белару́скай ССР было ўтворана ў 1967 годзе на базе мантажных падраздзяленняў Міністэрства будаўніцтва БССР. У 1992 годзе Міністэрства было ліквідавана.

Структура на 1974 год[правіць | правіць зыходнік]

  • Аддзел механізацыі і аўтатранспарту
  • Вытворча-размеркавальнае ўпраўленне
  • Галоўзабеспячэнне [1].

Падпарадкаваныя трэсты[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыі Мінмантажспецбуда выконвалі работы свайго профілю на субпадраду.

  • трэст «Хіммантаж» (пасля «Прамтэхмантаж») — вёў мантаж металічных канструкцый, тэхналагічнага абсталявання і трубаправодаў;
  • трэст «Белэлектрамантаж» — выконваў электрамантажныя работы;
  • трэсты «Белсантэхмантаж №1» і «Белсантэхмантаж №2» — вялі мантаж сістэм вентыляцыі і кандыцыянавання, санітарна-тэхнічных сістэм;
  • трэст «Белцеплаізаляцыя» — выконваў ізаляцыю прамысловага абсталявання і трубаправодаў;
  • трэст «Белпрамналадка» — выконваў усе віды пусканаладачных работ, у тым ліку кантроль зварных злучэнняў неразбуральнымі метадамі
  • трэст «Цепламантаж» — выконваў цепламантажныя, вогнеўстойлівыя і футэровачныя работы

Міністры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі