Міністэрства транспарту БССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міністэрства транспарту Беларускай ССР
(Мінтранс)

Міністэрства аўтамабільнага транспарту БССР
Міністэрства дарожнай і транспартнай гаспадаркі БССР
Міністэрства аўтамабільнага транспарту і шашэйных дарог БССР
Агульная інфармацыя
Дата стварэння

26 сакавіка 194629 мая 1957
22 красавіка 1963 — 19 верасня 1991

Папярэдняе ведамства

Народны камісарыят аўтамабільнага транспарту БССР

Заменена на

Міністэрства транспарту Рэспублікі Беларусь

Вышэйстаячае ведамства

Савет Міністраў БССР

Штаб-кватэра

вул. Валадарскага, 8, Мінск 220612

Міністэ́рства тра́нспарту Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята аўтамабільнага транспарту БССР пад назвай Міністэрства аўтамабільнага транспарту БССР. У 1953 годзе атрымала найменаванне Міністэрства дарожнай і транспартнай гаспадаркі БССР, затым у тым жа годзе было рэарганізавана ў Міністэрства аўтамабільнага транспарту і шашэйных дарог БССР, з 1956 года зноў атрымала назву Міністэрства аўтамабільнага транспарту.

У 1957 годзе было скасавана, яго функцыі выконвала Галоўнае ўпраўленне аўтамабільнага транспарту пры Савеце Міністраў БССР. У 1963 годзе было адноўлена.

З 16 чэрвеня 1988 года на базе Міністэрства аўтамабільнага транспарту і Галоўнага ўпраўлення рачнога флоту было створана Міністэрства транспарту БССР.

Структура на 1974 год[правіць | правіць зыходнік]

  • Упраўленне гаражнай службы
  • Упраўленне грузавых перавозак
  • Упраўленне пасажырскіх перавозак
  • Аддзел матэрыяльных фондаў
  • Аддзел рамонтных прадпрыемстваў
  • Аддзел сельгасперавозак
  • Рэмтэхзабесп (вул. Харкаўская, 4)
  • Інфармацыйна-вылічальны цэнтр (1-й Цвёрды зав., 6)[1].

Міністры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Высшие органы государственной власти и центрального управления БССР. Ч. 3. — Минск, 2000. — С. 208–218.