Міхал Мінігайла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Герб «Равіч»

Міхал Мінігайла (згадваецца ад 1387 — памер, верагодна, у 1413 ці хутка пасля) — літоўскі баярын, староста ашмянскі (1387—1399), староста вялёнскі (1412), кашталян віленскі (1413).

Сярод сведкаў у дакументах Вітаўта подпіс Мінігайлы стаіць раней за подпісы такіх значных баяраў як Войцех Манівід і Братоша, што сведчыць пра яго вялікую вагу сярод тагачаснай арыстакратыі. На Гарадзельскай уніі Мінігайла прыняў герб «Равіч».

Мінігайла быў сынам пэўнага Гедыгольда (якога не трэба блытыць з сучаснікам Мінігайлы Гедыгольдам-Юрыем) і братам Сурвілы. Пісаўся «з Дзявенішак» (сучасная вёска Дзіевянішкес у Літве паблізу беларускай мяжы). За 12 км ад Дзевянішкес, ужо на беларускай тэрыторыі, ёсць вёска Сурвілішкі (Іўеўскі р-н), назва якой напэўна звязана са згаданым вышэй мінігайлавым братам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • W.Semkowicz. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r.1413. Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R.7 1914 nr3-4 (Ród Minigajły Gedygołdowicza).