Войцех Манівід

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Герб Ляліва

Войцех (Альберт[1]) Манівід (узгадв. ад 1387/1389 — памёр каля 1422) — літоўскі баярын, староста віленскі (13961413), затым ваявода віленскі (1413—1422). На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Ляліва».

Выступаў у шэрагу асоб, якія ў 1387—1389 гадах паручыліся за Грыцку Канстанцінавіча[2].

Сын Кайлікіна (Гайлігіна), брат Юрыя Гедыгольда. Быў двойчы жанаты: з Юліяніяй, дачкой Святаслава Іванавіча кн. Смаленскага, і з Ядвігай. Меў сына Івашку (праўдападобна, у першым шлюбе).

Валодаў шматлікімі вёскамі, у т.л. Жупранамі.

Вядомыя пячаткі: з 1398 году з надпісам SIGILL ALBRECI MONEWID і з 1410 году з надпісам + s. alberti : capit : de : vilna, яшчэ адна з 1419 з гербам «Ляліва». Цікава, што да Гарадзельскай уніі Манівід, у адрозненне ад многіх сучаснікаў, ужываў на пячатцы не просты ўласны знак, а цалкам аформлены герб у полі шчыта, падобны да крыжацкіх.

Зноскі

  1. Па традыцыі імя Альберт ужывалася як лацінскі адпаведнік польскага імені Войцех.
  2. Prochaska, A. Rokosz Hryćka Konstantynowicza 1387—1390 // Kwartalnik historyczny. — 1908. — R. 22. — S. 395.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r.1413. Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R.6, 1913 nr 11-12 (Ród Moniwida).