Міхал Шымялевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Шымялевіч
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1879(1879-10-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 студзеня 1969(1969-01-11) (89 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец

Міхал Шымялевіч (польск.: Michał Szymielewicz; 18 кастрычніка 1879, в. Пеляса, цяпер Воранаўскі раён — 11 студзеня 1969) — гісторык, лідскі краязнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыю пачаў ў Лідскім павятовым вучылішчы. У 1901 г. працаваў у Лідскай судова-міравой акрузе, канцылярыі з'езду міравых суддзяў, памочнікам сакратара. Як малады гісторык-аматар атрымаў грант ад гістарычнага таварыства для вучобы. У 1905—1908 гадах вучыўся ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве, атрымаўшы гістарычную адукацыю, вярнуўся ў Ліду.

Верагодна першай надрукаванай працай М. Шымялевіча была кніга «Горад Ліда і Лідскі замак» (1905). У 1927 годзе М. Шымялевіч выбіраецца ў Гарадскую раду ад Таварыства беларускай школы. У 1936—1939 гадах быў сябрам рэдакцыйна-выдавецкага камітэта газеты «Лідская зямля» («Ziemia Lidzka»), дзе апублікаваў каля 30-ці краязнаўчых артыкулаў.

У 1940 годзе Міхал Шымялевіч быў вывезены ў Казахстан, ягоны дом у Лідзе быў канфіскаваны. Найвялікшую каштоўнасць меў велізарны архіў гісторыка, адмыслова дасланыя ў Ліду выкладчыкі БДУ з Мінска пачалі займацца апрацоўкай архіва М. Шымялевіча. Архіў згарэў разам з цэнтрам горада ў 1941 годзе.

Міхал Шымялевіч цудам выжыў у высылцы. Пасля 1948 года жыў у Сопаце. Напісаў яшчэ некалькі каштоўных прац.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]