Больцішскі сельсавет
Больцішскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Воранаўскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Больцішкі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 925 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Бо́льцішскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Больцішкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Помедскі сельсавет у складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Помедзь. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 25 лютага 1961 года перайменаваны ў Пашкавіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Пашкавічы. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. 24 красавіка 1978 года перайменаваны ў Больцішскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Больцішкі.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 925 чалавек[1], з іх 63,0 % — палякі, 26,9 % — літоўцы, 7,7 % — беларусы, 1,3 % — рускія[2].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.