Міхась Ярош

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Міхась Яраш)
Міхась Ярош
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Міхаіл Рыгоравіч Ярош
Дата нараджэння 10 студзеня 1929(1929-01-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 ліпеня 1987(1987-07-10) (58 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, крытык, літаратуразнавец
Мова твораў беларуская
Дэбют 1955
Прэміі Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа (1980)

Міхась Ярош (10 студзеня 1929, вёска Межная СлабадаКлецкі раён, Мінская вобласць — 10 ліпеня 1987) — беларускі крытык і літаратуразнаўца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 10 студзеня 1929 года ў вёсцы Межная Слабада ў сялянскай сям’і. У 1948 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ. У 1953—1956 гг. вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1956—1987 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1968 года. Памёр 10 ліпеня 1987 года[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавацца пачаў з 1955 года. Выступаў як крытык і літаратуразнаўца. Аўтар кніг «Драматургія Янкі Купалы» (1959), «Міхась Чарот: Нарыс жыцця і творчасці» (1963), «Янка Купала і беларуская паэзія» (1971), «Беларуская савецкая лірыка» (з В.Бечыкам, 1979), «Пятрусь Броўка» (1981), «Пясняр роднай зямлі: Жыццё і творчасць Янкі Купалы» (1982), «Янка Купала і Якуб Колас: Параўнальны аналіз жыцця і творчасці» (1988), брашур «Міхась Чарот» (1966), «Пятрусь Броўка» (1975), «Янка Купала і современность» (1981), «В памяти народной» (1982). З’яўляецца адным з аўтараў двухтомнай «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964—1966), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Истории советской многонациональной литературы» (Масква, 1972), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» і «Истории белорусской советской литературы» (1977)[1].

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа за ўдзел у двухтомным даследаванні «История белорусской дооктябрьской литературы» і «История белорусской советской литературы»[1].

Зноскі

  1. а б в Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 640

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]