Міхась Ярош

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхась Ярош
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Міхаіл Рыгоравіч Ярош
Дата нараджэння: 10 студзеня 1929(1929-01-10)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 10 ліпеня 1987(1987-07-10) (58 гадоў)
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік
Мова твораў: беларуская
Дэбют: 1955
Прэміі: Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа (1980)

Міхась Ярош (10 студзеня 1929, вёска Межная СлабадаКлецкі раён, Мінская вобласць — 10 ліпеня 1987) — беларускі крытык і літаратуразнаўца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 10 студзеня 1929 года ў вёсцы Межная Слабада ў сялянскай сям’і. У 1948 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ. У 1953—1956 гг. вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1956—1987 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1968 года. Памёр 10 ліпеня 1987 года[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавацца пачаў з 1955 года. Выступаў як крытык і літаратуразнаўца. Аўтар кніг «Драматургія Янкі Купалы» (1959), «Міхась Чарот: Нарыс жыцця і творчасці» (1963), «Янка Купала і беларуская паэзія» (1971), «Беларуская савецкая лірыка» (з В.Бечыкам, 1979), «Пятрусь Броўка» (1981), «Пясняр роднай зямлі: Жыццё і творчасць Янкі Купалы» (1982), «Янка Купала і Якуб Колас: Параўнальны аналіз жыцця і творчасці» (1988), брашур «Міхась Чарот» (1966), «Пятрусь Броўка» (1975), «Янка Купала і современность» (1981), «В памяти народной» (1982). З’яўляецца адным з аўтараў двухтомнай «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964—1966), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Истории советской многонациональной литературы» (Масква, 1972), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» і «Истории белорусской советской литературы» (1977)[1].

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа за ўдзел у двухтомным даследаванні «История белорусской дооктябрьской литературы» і «История белорусской советской литературы»[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 640