Варлен Леанідавіч Бечык
Варлен Леанідавіч Бечык | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 25 чэрвеня 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лістапада 1985 (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Маці | Ларыса Лявонцьеўна Кароткая |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, літаратурны крытык, рэдактар, літаратар |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Варлен Леанідавіч Бечык (25 чэрвеня 1939, в. Астрашыцкі Гарадок, Мінскі раён) — беларускі савецкі крытык і літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1974)[1]. Сын Ларысы Кароткай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў БДУ ў 1960. З 1972 навуковы супрацоўнік інстытуту літаратуры АН БССР, з 1981 намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура»[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкуецца з 1959 года. Даследуе беларускую паэзію: праблемы яе грамадзянскасці і мастацкасці, пытанні майстэрства, асаблівасці творчых індывідуальнасцяў майстроў паэтычнага слова (артыкулы пра Я. Купалу, А. Куляшова, У. Хадыку, А. Дудара, П. Броўку, П. Панчанку, А. Пысіна , А. Вярцінскага, Р. Барадуліна і інш: зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Свет жывы і блізкі», 1974; манаграфія «Беларуская савецкая лірыка», 1979, сумесна з М. Ярашам)[1]. Аналізуе і празаічныя творы беларускай літаратуры (артыкулы пра В. Быкава, І. Пташнікава, Я. Сіпакова, І. Хадановіча і іншых)[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 114. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Нарадзіліся 25 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Астрашыцкім Гарадку
- Памерлі 13 лістапада
- Памерлі ў 1985 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі БДУ
- Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
- Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Івана Мележа
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Крытыкі Беларусі
- Літаратуразнаўцы Беларусі