Міхаіл Адамавіч Гурскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Адамавіч Гурскі
Міхась Гурскі, 1918 г.
Міхась Гурскі, 1918 г.
Дата нараджэння 11 (23) верасня 1890
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар

Міхаіл Адамавіч Гурскі, таксама Міхась Гурскі (9 лістапада 1890, в. Салтанова, Рэчыцкі паветМінская губерня, Расійская імперыя — ?) — беларускі тэатральны дзеяч, рэдактар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сябры былога Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, ператворанага ў Дзяржаўны тэатр Беларускай Народнай Рэспублікі. Унізе ў цэнтры сядзяць маладыя артысты трупы: Мікола Міцкевіч, Вера Тарасік. У 2-м радзе ў цэнтры сядзяць (злева направа): Усевалад Фальскі, Язэп Варонка (старшыня Народнага акратарыята Беларусі), Фларыян Ждановіч. У 3-м радзе: Міхась Гурскі, Уладзіслаў Галубок. Менск, красавік 1918 года

У 1908 скончыў Гомельскае гарадское вучылішча. У тым жа годзе пры Гомельскай гімназіі здаў экзамен на званне народнага настаўніка. З 1910 па 1913 год вучыўся ў Віленскім універсітэце. З 1914 па 1918 год служыў у рускай арміі. Затым працаваў настаўнікам. Са снежня 1922 па чэрвень 1926 працаваў дырэктарам БДТ-1. З 1929 па 1930 год працаваў у Акадэміі навук БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 23 ліпеня 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Паводле пастановы Калегіі ДПУ БССР ад 10 красавіка 1931 высланы ў Малмыж на 5 гадоў. З 1945 па 1946 год працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага тэатральнага інстытута. Рэабілітаваны 19 верасня 1960.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]