Мікалай Антонавіч Міцкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Антонавіч Міцкевіч
Імя пры нараджэнні: Мікалай Антонавіч Міцкевіч
Дата нараджэння: 16 студзеня 1901(1901-01-16)
Месца нараджэння: Парычы, Бабруйскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці: 23 лютага 1954(1954-02-23) (53 гады)
Грамадзянства:
Прафесія: рэжысёр, акцёр
Тэатр:
Узнагароды: Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1949)

Мікала́й Анто́навіч Міцке́віч (16 студзеня 1901, г.п.Парычы, Светлагорскі раён, Гомельская вобласць — 23 лютага 1954) — беларускі рэжысёр і акцёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР(1949).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926). У 1918—1920 гг. акцёр Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. З 1926 года ў Беларускім тэатры імя Якуба Коласа (у 1931—1933 гг. мастацкі кіраўнік), у 1934—1941 гг. рэжысёр тэатраў ва Украіне. Сярод роляў у БДТ-2: Адольф, («Цар Максіміліян»), Галадуха («Сон у летнюю ноч» У. Шэкспіра), фон Штубэ («Разлом» Б. Лаўранёва), Гадзіншчык («Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна). Стварыў яркія спектаклі па п'есах беларускіх аўтараў «Качагары» І. Гурскага (1931), «Заложнікі» А. Кучара (1944), «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы (1950).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 489. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).