Перайсці да зместу

Міхаіл Васілевіч Друцкі-Сакалінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Васілевіч Друцкі-Сакалінскі
Друцк
Друцк
Нараджэнне каля 1510
Смерць не раней за 4 сакавіка 1558 і не пазней за люты 1561
Род Друцкія-Сакалінскія[1]
Бацька Васіль Сямёнавіч Друцкі-Сакалінскі[d][2]
Жонка Алена з Рагозаў[d][3][4]
Дзеці Міхал Друцкі-Сакалінскі[5], Васіль Міхайлавіч Друцкі-Сакалінскі[d][5], Сямён Міхайлавіч Друцкі-Сакалінскі[d][5] і Марына з Друцкіх-Сакалінскіх[d][5]

Міхаіл Васілевіч Друцкі-Сакалінскі (каля 1510 — пасля 1559) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Сакалінскіх герба «Друцк». Сын Васіля Сямёнавіча.

Уладальнік Саланевічаў, часткі Крывіна і Каменя, у 1556 купіў Стравенікі ў Літве.

Заснавальнік асобнай галіны Друцкіх-Сакалінскіх. Яго сын Васіль (у каталіцтве Вацлаў; ? — каля 1600) быў маршалкам полацкім (1591).

Зноскі