Перайсці да зместу

Іван Сямёнавіч Баба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Сямёнавіч Баба
Нараджэнне не пазней за 1423
Смерць не раней за 1436
Род Друцкія[1]
Бацька Сямён Дзмітрыевіч[2][3]
Жонка Аўдоцця Андрэеўна[d][4]
Дзеці Васіль Іванавіч Бабіч[d][5], Фёдар Іванавіч Бабіч[5], Канстанцін Іванавіч Бабіч[d][6], Сямён Іванавіч Бабіч[d][5] і Іван Іванавіч Бабіч[d][5]
Грамадзянства

Іван Сямёнавіч Баба, князь Друцкі (не пазней за 1423не раней за 1436) — вялікалітоўскі арыстакрат.

З роду князёў Друцкіх, сын князя друцкага Сямёна Дзмітрыевіча.

Магчыма, быў полацкім намеснікам (1409). Актыўны прыхільнік вялікага князя Свідрыгайлы ў час барацьбы з вялікім князем Жыгімонтам Кейстутавічам. У 1431 годзе ўваходзіў у раду Свідрыгайлы, пад адным з дзяржаўных актаў захавалася яго пячатка з прататыпам пазнейшага герба «Друцк».

Пасля перамогі Жыгімонта Кейстутавіча, у 1436 годзе выехаў у Пскоў, потым у Маскву разам з малодшымі сынамі Іванам, Васілём і Сямёнам Бабічамі, якія засталіся на маскоўскай службе. Старэйшыя сыны Канстанцін (каля 1410 — каля 1442) і Фёдар (каля 1410 — пасля 1446) засталіся ў Вялікім Княстве Літоўскім.