Міхаіл Васілевіч Тараткевіч
Міхаіл Васілевіч Тараткевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 красавіка 1925 (98 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | філосаф, сацыёлаг, публіцыст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук |
Альма-матар |
Міхаіл Васілевіч Таратке́віч (нар. 7 красавіка 1925, в. Чарсцвяды, Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі філосаф, сацыёлаг і публіцыст. Доктар філасофскіх навук (1977), прафесар (1978). Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі (1985).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1953 годзе Віцебскі педагагічны інстытут, у 1961 годзе Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. З 1961 галоўны рэдактар грамадска-палітычнага вяшчання Беларускага радыё. З 1965 года дырэктар Мінскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў. У 1969—1991 гадах у Мінскай вышэйшай партыйнай школе, адначасова ў 1972—1979 гадах намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Коммунист Белоруссии».
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя працы па сацыяльнай філасофіі, праблемах сацыялогіі працы, фарміравання і дэмакратызацыі кіраўніцкіх адносін, выхавання і патрэбнасцей чалавека, па пытаннях гісторыі грамадзянскай вайны 1918—1922 гадоў і Вялікай Айчыннай вайны.
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- Производство, труд, человек. Мн., 1969;
- Уладзімір Азін. Мн., 1971;
- Человек и коллектив в системе управленческих отношений. Мн., 1974;
- Человек. Среда. Потребности. Мн., 1980;
- Семья и разумные потребности. Мн., 1983;
- Такой и должна быть легенда. М., 1985;
- Человек и его потребности. Мн., 1989.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Нарадзіліся 7 красавіка
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Беларусі
- Выкладчыкі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Дактары філасофскіх навук
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ва Ушацкім раёне
- Філосафы Беларусі
- Сацыёлагі Беларусі
- Публіцысты Беларусі
- Публіцысты XX стагоддзя
- Постаці Беларускага радыё