Міхаіл Данілавіч Максімцоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Данілавіч Максімцоў
Дата нараджэння 1909
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1990
Альма-матар
Званне генерал-маёр
Узнагароды і прэміі
ордэн Чырвонага Сцяга Order of Bogdan Khmelnitsky, 1st class ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За адвагу» (СССР) медаль «За баявыя заслугі» медаль «За абарону Масквы»

Міхаіл Данілавіч Максімцоў (1909, Росаш Варонежскай вобласці — 1994, Кіеў) — генерал-маёр, удзельнік баёў за вызваленне Магілёва ў 1944 годзе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працоўную дзейнасць пачаў у 1925 годзе трактарыстам. У 1926 годзе паступіў у Варонежскі індустрыяльны тэхнікум, які скончыў у 1929 годзе. Працаваў на будаўніцтве завода штучнага каўчуку ў г. Варонежы.

У 1939 годзе прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Да Вялікай Айчыннай вайны скончыў Ваенна-інжынерную акадэмію і быў пасланы на будаўніцтва ўмацаванняў на фінскай граніцы. З першых дзён вайны на фронце. З ліпеня 1941 года — камандзір 359-га сапёрнага батальёна 269-й стралковай дывізіі. У 1942 годзе — памочнік начальніка штаба інжынерных войск 50-й арміі. У 1943 годзе быў назначаны начальнікам штаба інжынерных войск 50-й арміі. Перадавыя часці 50-й арміі аднымі з першых у верасні 1943 года ўступілі на беларускую зямлю. З 1944 годзе начальнік аператыўнага аддзела, начальнік штаба інжынерных войск 2-га Беларускага фронта.

Удзельнік абароны Тулы, Маскоўскай і Курскай бітваў, Арлоўскай аперацыі, вызвалення Беларусі ў 1943 годзе (Клімавічы, Крычаў, Хоцімск), Усходне-Прускай, Усходне-Памеранскай, Берлінскай аперацый. У час Магілёўскай аперацыі 1944 годзе — удзельнік фарсіравання Проні, Басі, Расты, пры вызваленні Магілёва — начальнік пераправы праз Дняпро войск 2-га Беларускага фронта.

Пасля вайны скончыў Вышэйшую акадэмію Генеральнага штаба і з 1951 года па 1955 год працаваў начальнікам інжынерных войск Закаўказскай ваеннай акругі, затым па стану здароўя быў звольнены ў запас у званні генерал-маёра. Праводзіў вялікую грамадскую работу, займаўся выкладчыцкай дзейнасцю.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Багдана Хмяльніцкага 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі» і інш.

Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоены 25 красавіка 1980 года[1].

Зноскі