З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Усходне-Пруская аперацыя 1945 Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна Другая сусветная вайна
Дата
13 студзеня — 25 красавіка 1945
Месца
Усходняя Прусія , паўночная частка Польшчы , Балтыйскае мора
Вынік
Перамога Чырвонай Арміі
Праціўнікі
Камандуючыя
Сілы бакоў
1 670 000 чалавек25 426 гармат і мінамётаў
3859 танкаў3097 самалётаў
На пачатак аперацыі 580 000 чалавек не меней 200 тыс. фольксштурма8200 гармат і мінамётаў
каля 1000 танкаў і штурмавых гармат559 самалётаў
Страты
584 778 (з іх 126 646 забіта)
Уся групоўка. Каля 500 тысяч (з іх не менш за 150 тысяч забіта і 220 тысяч узята ў палон). Страты фольксштурма, паліцыі, арганізацыі Тота, Гітлерюгенд, Службы імперскіх шляхоў зносін (усяго 500- 700 тыс чалавек)- невядомыя.
Медыяфайлы на Вікісховішчы
Усхо́дне-Пру́ская апера́цыя (13 студзеня —25 красавіка 1945 года) — стратэгічная наступальная аперацыя падчас Вялікай Айчыннай вайны , падчас якой савецкія войскі 2-га (Маршал К. К. Ракасоўскі ) і 3-га (генерал арміі І. Д. Чарняхоўскі , з 20 лютага — Маршал Савецкага Саюза А. М. Васілеўскі ) Беларускіх і часцей 1-га Прыбалтыйскага (генерал арміі І. Х. Баграмян ) франтоў ва ўзаемадзеянні з Балтыйскім флотам (адмірал У. П. Трыбуц ) прарвалі магутную абарону нямецкай групы армій «Цэнтр» (генерал-палкоўнік Г. Рэйнхарт , з 26 студзеня — група армій «Поўнач» , генерал-палкоўнік Л. Рэндуліч ), выйшлі да Балтыйскага мора і ліквідавалі асноўныя сілы праціўніка (больш за 25 дывізій), заняўшы Усходнюю Прусію і вызваліўшы паўночную частку Польшчы .
Падчас гэтай стратэгічнай аперацыі былі здзейснены Інстэрбургская , Млаўска-Эльбінгская , Вормдзіцка-Мельзакская , Хейльсбергская , Кёнігсбергская і Земландская франтавыя наступальныя аперацыі.
Тэмы Тэатры ваенных дзеянняў Храналогія
Напярэдадні 1939 1940 1941 1942 1943 1944 1945