Міхаіл Мікалаевіч Бадзяка
Міхаіл Мікалаевіч Бадзяка | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 жніўня 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лютага 1998 (83 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | металазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Міхаіл Мікалаевіч Бадзяка (17 жніўня 1914, в. Пячары, Касцюковіцкі раён — 19 лютага 1998) — беларускі вучоны ў галіне металазнаўства. Член-карэспандэнт АН БССР (1974), доктар тэхнічных навук, прафесар (1968). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1981)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Маскоўскі інстытут сталі(руск.) бел. ў 1941 годзе. З 1953 намеснік дырэктара, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР[1].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя працы па даследаванні тэрмакінэтыкі структурных і фазавых ператварэнняў у металах і сплавах ва ўмовах высокіх і звышвысокіх хуткасцяў нагрэву, працэсам вяртання металаў і рэкрышталізацыі(руск.) бел. металаў, у якіх эксперыментальна усталяваны тэмпературны гістарэзіс(руск.) бел. рэкрышталізацыонных працэсаў пад уздзеяннем вялікіх хуткасцяў нагрэву. Распрацаваў тэарэтычныя асновы тэрмакінетыкі рэкрышталізацыі[1].
Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар каля 200 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, больш за 30 вынаходстваў[2].
- Термокинетика рекристаллизации. Мн., 1968 (совм. с С. А. Астапчиком, Г. Б. Ярошевичем).
- Сверхтвердые материалы и техника. М., 1971 (совм. с С. А. Астапчиком).
- Мартенситно-стареющие стали. Мн., 1976 (совм. с С. А. Астапчиком, Г. Б. Ярошевичем).
- Электротермообработка сплавов с особыми свойствами. Мн., 1977 (совм. с С. А. Астапчиком).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Дзяржаўная прэмія БССР 1988 за распрацоўку тэорыі, тэхналогіі і абсталявання для атрымання гетэрагенных матэрыялаў метадамі электратэрміі і арганізацыі серыйнай вытворчасці гэтых матэрыялаў[2].
Узнагароджаны медалямі[2].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Весцi АН БССР. Сер. фiз.-тэхн. навук. 1974. № 3; 1984. № 3.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Член-карэспандэнт БАДЗЯКА Міхаіл Мікалаевіч (руск.)
- Міхаіл Мікалаевіч Бадзяка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 17 жніўня
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Пячарах
- Памерлі 19 лютага
- Памерлі ў 1998 годзе
- Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута НАНБ
- Дактары тэхнічных навук
- Члены-карэспандэнты АН БССР
- Выпускнікі МІСіСа
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
- Металазнаўцы Беларусі